Радыё Свабода У шклоўскай папраўчай калёніі №17 пачаўся судовы працэс над зьняволеным лідэрам незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт” Зьмітром Дашкевічам. Яго судзяць за адмову сьведчыць супраць паплечнікаў. Сёньняшняе судовае паседжаньне ў справе Зьмітра Дашкевіча было закрытым. На суд не пусьцілі бацьку Зьмітра. Падтрымаць маладога чалавека прыехалі каля трыццаці чалавек, у тым ліку прадстаўнік пасольства ЗША.
Судовае паседжаньне было нядоўгім, каля гадзіны. Судзьдзя Тацяна Кашкіна вымушаная была спыніць разгляд справы — бо парушылі парадак інфармаваньня падсуднага пра пачатак суду. Зьміцер Дашкевіч меў атрымаць копію пастановы пра пачатак судовага паседжаньня за пяць дзён да яго пачатку.
“Судом было ўстаноўлена, што Зьміцер Дашкевіч атрымаў пастанову пра прызначэньне судовага паседжаньня 1 лістапада, то бок, не прайшло поўных пяці дзён. У зьвязку з гэтым судовае паседжаньне перанесьлі на дзесяць гадзінаў раніцы 9 лістапада”, — паведаміў адразу ж па выхадзе з турмы, дзе праходзіў суд, адвакат Дашкевіча Аляксандар Галіеў.
Судовае паседжаньне было закрытым.
Працягвае Аляксандар Галіеў:
“Што да закрытасьці судовага паседжаньня, то суд не выносіў пастановы, што паседжаньне будзе закрытым. Гэты выязное судовае паседжаньне, і паколькі яно праходзіць на рэжымным аб’екце, дзейнічаюць правілы рэжымнага аб’екту”.
На сёньняшнім судовым паседжаньні былі толькі ўдзельнікі працэсу.
У памяшканьне, дзе праходзіў суд, не прапусьцілі сяброў Зьмітра Дашкевіча, журналістаў недзяржаўных сродкаў масавай інфармацыі ды прадстаўніка амэрыканскай амбасады Луіса Крышака. Падтрымаць Зьмітра Дашкевіча прыехалі больш за трыццаць чалавек.
На суд не пусьцілі й бацьку Зьмітра Вячаслава Дашкевіча.
“Я быў у начальніка калёніі, той даў мне тэлефон старшыні шклоўскага раённага суду, сказаў, што ён можа гэтае пытаньне вырашыць. Я датэлефанаваўся да яго, а ён не захацеў са мной гаварыць — сказаў, што гэта не ягоная кампэтэнцыя.
Я зноў пайшоў да начальніка. Там быў старшыня дэпартамэнту выкананьня пакараньняў у Магілёўскай вобласьці. Ён сказаў, што судзьдзя парушыў закон — ён павінен быў вырашыць гэтае пытаньне, так ці гэтак. Мы тут ні пры чым, мы толькі ахоўваем.
Не хачу быць злым прарокам, але нічога добрага я не чакаю. Няхай прабачыць мне сын”, — зазначыў “Свабодзе” Вячаслаў Дашкевіч.
На суд не пусьцілі й прадстаўніка амэрыканскай амбасады ў Беларусі Луіса Крышака. Ён ня здолеў сустрэцца з начальнікам калёніі Валерам Ільюшэнкам. Пакуль ішоў суд, спадар Крышак быў ля турмы.
“Наколькі я ведаю, па Канстытуцыі Беларусі разгляд справаў ва ўсіх судах адкрыты. Мы былі назіральнікамі на судовых працэсах раней — і будзем назіраць надалей. Закрыты працэс — нядобры знак для правоў чалавека”, — паведаміў “Свабодзе” прадстаўнік амэрыканскай амбасады Луіс Крышак.
Падтрымаць Зьмітра Дашкевіча прыехаў палітык Вячаслаў Сіўчык.
“Я зьвярнуў увагу — Зьмітра Дашкевіча яшчэ раз хочуць памучыць. Таму я ня думаю, што яны даведаліся толькі сёньня пра працэсуальныя тонкасьці, якія дазволілі ім перанесьці закрытае судовае паседжаньне на тры дні”.
А вось меркаваньне аднаго зь лідэраў “Маладога фронту” Зьмітра Хведарука.
“Зьмітра хочуць ізаляваць увесь час. Яму не даходзяць лісты. Яму хочуць паказаць, што ён нібыта адзін. Таксама яны хочуць не дапусьціць, каб грамадзкасьць пабачыла тое бяспраўе, якое адбываецца. Бо артыкул 402 упершыню выкарыстоўваецца, ён як беспрэцэдэнтны ў прынцыпе”.
Па-за судовай заляй засталіся і журналісты дзяржаўных СМІ — здымачная група Беларускага тэлебачаньня ды рэдактар шклоўскай раённай газэты “Ўдарны фронт” Аляксандар Бялясаў.
Сведка ў заканадаўстве:
Крымінальна-працэсуальны кодэкс
Глава 7 «Іншыя удзельнікі крымінальнага працэсу»
Артыкул 60. Сьведка
3. Сьведка мае права:
1. Ня сьведчыць супраць сябе самога, членаў сваёй сямьі і блізкіх родзічаў;
7. За адмову ці ўхіленьне ад дачы паказаньняў ( за выключэньнем асобаў, пазначаных у пункце 1 часткі 3 гэтага артыкулу) ці за дачу заведама ілжывых паказаньняў сьведка нясе адказнасьць у адпаведнасьці з артыкуламі 401 і 402 КК.
Крымінальны кодэкс
Арт. 401 Заведама ілжывае паказаньне
Заведама ілжывае паказаньне сьведкі .....караюцца штрафам, ці папраўчымі работамі да двух гадоў, ці арыштам да 6 месяцаў, ці абмежаваньнем волі на тэрмін да 2 гадоў.
Арт. 402 Адмова ці ўхіленьне сьведкі ці пацярпелага ад дачы паказаньняў ці экспэрта альбо перакладчыка ад выкананьня ўскладзеных на іх абавязкаў
Адмова альбо ўхіленьне сьведкі ці пацярпелага ад дачы паказаньняў ... Караецца штрафам, ці прапраўчымі работамі на тэрмін да двух галоў, ці арыштам на тэрмін да 6 месяцаў Заўвага. Асоба не падлягае крымінальнай адказнасьці пры адмове ці ўхіленьні ад дачы паказаньняў супраць самога сябе, членаў сваёй сямьі і блізкіх родных
Адзін дзень у сям’і палітвязьня Зьмітра Дашкевіча, 19.02.2007
Суд над Зьмітром Дашкевічам будзе без грамадзкасьці?, 6.11.2007 Зьмітра Дашкевіча будзе судзіць судзьдзя Кашкіна, 18.10.2007 Завяршылася сьледзтва ў другой крымінальнай справе З.Дашкевіча, 12.10.2007
У інтэрнэце адкрыўся сайт Свабоду Дашкевічу!

Цяпер Зьміцер Дашкевіч адбывае пакараньне — паўтара году калёніі за ўдзел у незарэгістраванай арганізацыі. Ён знаходзіцца пад вартай ад 15 верасьня 2006 году.
Дашкевіч адмовіўся сьведчыць супраць свайго паплечніка Івана Шылы, актывіста “Маладога фронту” з Салігорску, які абвінавачваўся і быў асуджаны сёлета разам зь іншымі маладафронтаўцамі за дзейнасьць ад імя незарэгістраванай арганізацыі.
Калі суд прызнае Зьмітра Дашкевіча вінаватым, яму пагражае яшчэ шэсьць месяцаў пазбаўленьня волі