Віталь Цыганкоў, Менск Пра вынікі сацыяльнага маршу Віталь Цыганкоў гутарыць з палітолягам Віталем Сіліцкім
Цыганкоў: “Эўрапейскі марш 14 кастрычніка быў даволі моцна раскрытыкаваны аналітыкамі і журналістамі. Але на яго прыйшло, паводле розных падлікаў, ад 5 да 10 тысячаў. На ўчорашні “Сацыяльны марш” прыйшло 1-1,5 тысячы. Як тады можна ацаніць гэтую акцыю? Ці гэта ўсе людзі ў Беларусі, якіх непакоіць сацыяльная палітыка і адмена льготаў?”
Сіліцкі: “Вядома ж, не. Але масавыя акцыі адбываюцца, як правіла, ва ўнутрыапазыцыйным фармаце. Я вось зьяўляюся вэтэранам апазыцыйных дэманстрацыяў, і часам гэта пераўтвараецца ў вечар сустрэчы са старымі сябрамі. А тут, здаецца, альбо сацыяльная тэматыка не закранула вэтэранаў вулічных акцыяў, альбо гэты марш арганізоўваўся не на тую аўдыторыю, на якую яны заяўляліся. Карацей, такія рэчы не мабілізуюць апазыцыйную субкультуру, вось і ўсё”.
Цыганкоў: “Ці можа такое правядзеньне “Сацыяльнага маршу” зьмяніць неяк адносіны ўнутры апазыцыйнай кааліцыі? Ці ня стане гэтая ня вельмі ўдалая акцыя падставай для папрокаў? Маўляў, калі мы арганізуем, выходзіць 10 тысяч, а калі вы, камуністы, то толькі адна тысяча...”
Сіліцкі: “Мабілізацыйны патэнцыял любога з удзельнікаў кааліцыі занадта малы, каб правесьці акцыі самому, без дапамогі іншых. Мне здаецца нават, што чым болей прэтэнзіяў на нейкае лідэрства, заяваў, што мы зробім па-іншаму, па-новаму, і “ўсіх вас пакладзем”, тым менш атрымліваецца на справе. Я нагадаю, зь якой інтэнсіўнай крытыкай на традыцыйную апазыцыю абрынуліся спадары Скрабец і Фралоў – і колькі людзей прыйшло на іхны пікет?
Не атрымліваецца пакуль новай апазыцыі. Не атрымліваецца нічога новага па-за межамі сцэнароў, адпрацаваных гадамі.”
Цыганкоў: “Магчыма, марш па вуліцах гораду – гэта не зусім тая форма, якая можа прывабіць людзей, што найбольш заклапочаныя менавіта сацыяльнымі праблемамі. Людзей, якія пакуль далёкія ад апазыцыі. Чым іншым іх можна прывабіць?”
Сіліцкі: “Давайце ўзгадаем, што ільготы пакуль не адмененыя. Гэта будзе зроблена ў канцы году. Як можна было чакаць выхаду на вуліцы натоўпаў абураных з гэтай нагоды людзей?
А другое – у цэлым. Мне здаецца, што каштоўнасныя, цывілізацыйныя рэчы, вядома ж, мусяць адстойвацца ў цэнтры гораду. А сацыяльная тэма – тут гара мусіць ісьці да Магамэда. Тут акцыі трэба плянаваць там, дзе знаходзяцца людзі. Калі хочаце расхістаць балота – добра. Але я ня думаю, што ўдасца расхістаць балота на Кастрычніцкай плошчы ў нядзелю, асабліва пад сацыяльнымі лёзунгамі”.