Радыё Свабода Чарговы грамадзкі рэдактар Радыё Свабода – Радзім Гарэцкі. Ён – акадэмік дзьвюх акадэмій, доктар навук, прафэсар, ляўрэат дзяржаўных прэмій Беларусі й Савецкага Саюзу.
Працы Радзіма Гарэцкага па геалёгіі вядомыя ў сьвеце, ён адзін са стваральнікаў тэктанічнай мапы Эўразіі, замежны сябра Амэрыканскага геафізычнага саюзу і Расейскай Акадэміі навук. Некалькі відаў выкапнёвых арганізмаў названыя ягоным імем. Два тэрміны запар Радзім Гарэцкі абіраўся старшынёй міжнароднага грамадзкага аб’яднаньня “Задзіночаньне беларусаў сьвету “Бацькаўшчына”.
Вось кароткае інтэрвію зь ім:
– Ваш шлях да Беларушчыны?
– Мяне вывезьлі з радзімы ў трохгадовым узросьце. А вярнуўся сюды толькі ў 1971 годзе – амаль праз 40 гадоў! Аднак мовы, культуры ніколі не цураўся: вельмі моцна наўпрост ды ўскосна ўплывалі мой бацька і ягоны брат, Гаўрыла ды Максім Гарэцкія.
– Зусім нядаўна вы ўступілі ў Саюз пісьменьнікаў…
– Зрабіў гэта на знак пратэсту супраць таго, што пачалася мэтанакіраванае выцісканьне з культурнае прасторы літаратараў, якімі народ мусіць ганарыцца.
– Ці дастае нацыянальнага у Нацыянальнай акадэміі навук?
– Катастрафічна не хапае. Гэтага бракуе паўсюль. Вось красамоўны прыклад: на нядаўнім зьезьдзе навукоўцаў краіны ўся дакумэнтацыя была толькі на расейскай мове. Па-беларуску выступіў усяго адзін чалавек…
– Што вас хвалюе як акадэміка?
– Ігнараваньне фундамэнтальных дасьледаваньняў, другараднае стаўленьне да гуманітарных праблемаў Беларусі.
– Каго падтрымліваеце ў палітыцы?
– Добрым кіраўніком краіны быў бы Аляксандар Мілінкевіч.
– Што вам не падабаецца ў апазыцыі?
– Нежаданьне аб’яднацца на справе. Аднастайнасьць праводжаных мерапрыемстваў.