Арыштаваны ўдзельнік сьвяткаваньня Гэлаўін у шпіталі

Радыё Свабода Валянцін Сакалоўскі, якога ўчора арыштавалі на 10 сутак за ўдзел у сьвяткаваньні Гэлаўін у Менску, знаходзіцца ў 11 клінічным шпіталі.
У хлопца здарыўся прыступ панкрэатыту. Пасьля таго, як яго затрымалі разам зь сябрамі, іх 2 сутак трымалі бязь ежы ў міліцыі і ў прыёмніку-разьмеркавальніку на Акрэсьціна. Маці В.Сакалоўскага Алена лічыць, што пагаршэньне стану здароўя яе сына выклікана менавіта абыходжаньнем міліцыянтаў.


Валянцін Сакалоўскі

За сьвяткаваньне Гэлаўіну — арышты 2.11.2007