Алег Грузьдзіловіч, Менск Ці пусьцяць публіку на працэс над Зьмітром Дашкевічам? Грамадзкі камітэт ў абарону Аляксандра Казуліна рыхтуе новую кампанію ў ягоную падтрымку. Артур Фінькевіч размаўляе са сьледчым толькі па-беларуску. Калі скончыцца “пекла” для Андрэя Клімава?
На працэс зьбіраецца паехаць бацька Дашкевіча Вячаслаў Уладзімеравіч, а вось маці палітвязьня Вольга Васільеўна шчыра прызнаецца, што можа суду і не вытрымаць.
“Я калі туды паеду ды там яшчэ і ня пусьцяць, то магу пазбавіцца розуму. Тата паедзе, а я не магу. Так цяжка, так цяжка... Каб толькі вы ведалі, як мне цяжка”.
Судзіць Зьмітра Дашкевіча будзе судзьдзя Шклоўскага суду Тацяна Кашкіна. Яна запэўніла мяне, што бацькоў Дашкевіча на працэс пусьцяць, а вось наконт журналістаў ці іншых прадстаўнікоў грамадзтва судзьдзя нічога не гарантуе: гэта вырашае адміністрацыя калёніі. Учора датэлефанавацца да начальніка калёніі не ўдалося. Спачатку ў канцылярыі казалі, што спадар Ілюшэнка адсутнічае ў кабінэце, потым сувязь абарвалася.
“Ужо ж канец працоўнага дня. Яго ня будзе. Як вырашыць пытаньне? Прабачце, ў нас праверка...”
Абараняць Зьмітра Дашкевіча будзе адвакат Аляксандр Галіеў, які дапамагаў яму і падчас першага працэсу. Вось што Аляксандр Галіёў кажа пра тое, як цяпер пачуваецца Дашкевіч:
“Нармальна ўсё. Бяз скаргаў на здароўе”.
Выстаўлена новае абвінавачаньне актывісту “Маладога фронту” Артуру Фінькевічу, які празь месяц мусіў вызваліцца з “хіміі” ў Магілёве. Артура абвінавацілі ў парушэньні рэжыму адбыцьця пакараньня, цяпер яму пагражаюць тры гады зьняволеньня. Зьвестак пра актывіста даходзіць вельмі мала. Аднак вядома, што Артур запатрабаваў перакладчыка, спаслаўшыся на тое, што карыстаецца толькі беларускай мовай.
“Мы пачынаем кампанію салідарнасьці з Аляксандрам Казуліным і ўсімі палітвязьнямі Беларусі ва ўсім сьвеце”.
Нагадаю, былога дэпутата ў трэці раз пакаралі зьняволеньнем. Гэтым разам на два гады ў калёніі строгага рэжыму за артыкул у інтэрнэце.
За што на А.Фінькевіча завялі новую крымінальную справу?27.10.2007 Зьмітра Дашкевіча будзе судзіць судзьдзя Кашкіна 18.10.2007