Радыё Свабода .
“Улады вельмі баяцца таго, што ў акцыі прымуць удзел ня толькі людзі сталага ўзросту, але і моладзь. Моладзь, якая плянавала, што яна ўсё ж такі прыйдзе на Кастрычніцкую плошчу. І калі падчас Эўрапейскага маршу пры такой акцыі праблемаў вялікіх не было, і ўлады нават гэта дазволілі і не перакрылі Кастрычніцкую плошчу, але зараз яны вельмі баяцца”.
Кіраўнік аргкамітэту ў справе правядзеньня Сацыяльнага маршу Валеры Ўхналёў – пра прысуды актывістам напярэдадні маршу
“Гэта сьвята, якое адзначаюць ва ўсім сьвеце — ня толькі моладзь, але й дарослыя. Выклікае зьдзіўленьне, што ў нашай краіне можна адзначаць толькі дзяржаўныя сьвяты. А за ўсё астатняе можна й 10 сутак атрымаць. Я наагул — выйшаў і сьвяткаваў ня так, як усе, як кажуць па тэлебачаньні. Я ўжо за гэта павінен быць пакараны”.
Удзельнік сьвяткаваньня Гэлаўін Яўген Дзегцяроў – пра затрыманьне і пакараньне арыштам сваіх сяброў