Удзельніцы сьвяткаваньня Гэлаўіну далі 5 сутак

Любоў Лунёва, Менск У судзе Савецкага раёну Менску арыштавалі Тацяну Лажкарову, якая разам са сваімі сябрамі адзначала сьвята Гэлаўін.
Дзяўчыну затрымалі ў Цэнтральным унівэрмагу і абвінавацілі ў дробным хуліганстве. Паводле міліцыянтаў парушэньне грамадзкага парадку з боку Тацяны было ў тым, што яна сваім зьнешнім выглядам абражала грамадзкую мараль.

Двое сутак Тацяну разам зь іншымі затрыманымі прывозілі ў суд, у міліцыю, але дадому нанач не адпусьцілі. Сёньня яе прывезьлі ў суд з турмы на Акрэсьціна.

• Затрыманыя ўдзельнікі адзначэньня Гэлаўіну ў Менску, 31.10.2007