Радыё Свабода, Віцебская вобласьць Як паведаміў актывіст створанага руху "За Свабоду!", старшыня Гарадоцкай раённай арганізацыі Партыі БНФ Леанід Аўтухоў, мэмарыяльны крыж зьнік учора, 31-га кастрычніка. З гэтай прычыны актывіст зьвярнуўся ў райаддзел міліцыі з патрабаваньнем распачаць крымінальную справу і адшукаць зладзеяў.
У заяве на імя начальніка раённай міліцыі Леанід Аўтухоў напісаў, што зрабіў і ўстанавіў крыж на ўласныя сродкі, бо палічыў сваім абавязкам ушанаваць памяць загінулых на Гарадоччыне ўдзельнікаў антыбальшавіцкага паўстаньня 1918 году.
Леанід Аўтухоў каля мэмарыяльнага крыжа, 27 кастрычніка 2007 году
Кошт крыжа, зробленага з мэталу, і шыльды са словамі “Змагарам за СВАБОДУ, загінуўшым у лістападзе 1918 г.” складае 340 тысяч рублёў. Аднак, паводле спадара Аўтухова, гэты крыж немаральна ацэньваць у грашовых адзінках, бо ён увасабляе загубленыя ў гэтых мясьцінах чалавечыя жыцьці.
Начальнік РАУСу напачатку адмаўляўся прымаць заяву і нават пагражаў аштрафаваць Леаніда Аўтухова "за самавольнае ўстанаўленьне крыжа". Тады актывіст заявіў, што зьвернецца са скаргай у пракуратуру.
Урэшце заяву прынялі і апыталі спадара Аўтухова у рамках папярэдняга расьсьледаваньня. Ці будзе распачатая крымінальная справа па факце зьнікненьня мэмарыяльнага крыжа, пакуль што невядома.
Крыж быў усталяваны каля вёскі Фралова, за 26 кілямэтраў ад райцэнтру Гарадок. 27-га кастрычніка яго асьвяціў уніяцкі сьвятар айцец Зьміцер Грышан. На асьвячэньне прыходзілі вяскоўцы, якія ўхвалілі гэтую ініцыятыву. Таму Леанід Аўтухоў не выключае, што крыж зьнік не па віне мясцовых зладзеяў, а на загад каго-небудзь з прадстаўнікоў улады.
На Гарадоччыне зьявіўся Крыж памяці, 28.10.2007