Ганна Соўсь, Менск Адноўлены мэмарыяльны знак “Ад народу Злучаных Штатаў Амэрыкі народу Беларусі дзеля памяці” гэтак званая “Лава Клінтана” сёньня быў нанава ўсталяваны ў Курапатах.
Яго адрэстаўраваў скульптар Алесь Шатэрнік. Усталёўваць мэмарыяльны знак яму дапамагалі адказны сакратар Кансэрватыўна-Хрысьціянскай партыі БНФ Алесь Чахольскі, актывісты партыі Міхась Сазон і Алег Радзюк.
Пасьля ўсталяваньня ў студзені 1994 году прэзыдэнтам ЗША Білам Клінтанам мэмарыяльны знак 12 разоў быў апаганены вандаламі. Праваахоўныя органы ніколі не знайшлі і не пакаралі злачынцаў.
Фотарэпартаж з Курапатаў -- пазьней на нашым сайце.
Алесь Шатэрнік аднаўляе “Лаву Клінтана”, 26.10.2007