Ігар Карней, Менск Створаная з ініцыятывы Аляксандра Лукашэнкі міжведамасная працоўная група, якая вывучае досьвед краінаў СНД і Эўропы ў пытаньнях прававога рэгуляваньня інтэрнэт-СМІ, схіляецца да высновы, што сеткавыя вэрсіі пэрыядычных выданьняў трэба рэгістраваць як сродкі масавай інфармацыі. Пра гэта заявіў міністар інфармацыі Беларусі Ўладзімер Русакевіч.
Як перакананы Сяргей Сацук, галоўны рэдактар інтэрнэт-газэты “Ежедневник”, якая праз электронную падпіску распаўсюджваецца ў PDF-вэрсіі, менавіта інтэрнэт-выданьні, не падкантрольныя дзяржаўным ведамствам, непакояць беларускія ўлады:
“Пакуль яшчэ няма пэўнага вызначэньня: што ж лічыць інтэрнэт-выданьнямі? Ня вызначаныя законам рамкі — якія інтэрнэт-выданьні ўсё ж падлягаюць рэгістрацыі? Таму ўсё будзе залежаць ад таго, наколькі шырока будзе ахоплены інтэрнэт новым законам, то бок хто трапіць пад катэгорыю інтэрнэт-выданьняў.
Усё гэта павінна знайсьці адлюстраваньне ў новым законапраекце, і гэтая група якраз мусіць вызначыцца з прыярытэтамі. Менавіта іхныя ідэі складуць аснову новага законапраекту, якім будзе рэгулявацца дзейнасьць інтэрнэт-выданьняў.
Зрэшты, для гэтага група і была створаная, каб нарэшце канчаткова вырашыць пытаньне, якое ня можа вырашыцца ўжо некалькі гадоў. Задачу прэзыдэнт паставіў дакладна, і яны хочуць да канца году гэтае пытаньне закрыць”.
Сам Аляксандар Лукашэнка неаднаразова заяўляў пра неабходнасьць упарадкаваць беларускі сэктар інтэрнэту, які, паводле кіраўніка краіны, пераўтвараецца ўва “ўсясьветную сьметніцу”.
Аднак даручанае міжведамаснай працоўнай групе “абагульненьне ўсясьветнага досьведу”, на думку многіх экспэртаў, насамрэч зацікаўленыя структуры спрабуюць рэалізаваць у іншым рэчышчы — паставіць інтэрнэт-выданьні, якія ў Беларусі яшчэ не падлягаюць цэнзуры, пад дзяржаўны кантроль.
Магчымы вынік такіх захадаў камэнтуе старшыня Рады дырэктараў парталу TUT.by Юры Зісер:
“Наконт парадку? Ведаеце, трэба ўсё ж жаданьні суадносіць з магчымасьцямі. Тэхнічна ўвесьці цэнзуру ў інтэрнэце магчыма, але толькі адным спосабам: адсекчы зьнешні канал, які злучае Беларусь з астатнім сьветам.
Пакуль што гэтым шляхам пайшла адзіная краіна — Паўночная Карэя. Я ўсё ж спадзяюся, што мы гэткім шляхам ня пойдзем. Ува ўсіх астатніх выпадках фільтрацыя інтэрнэту па сутнасьці сваёй немагчымая.
Усе гэтыя сьмешныя захады абыходзяцца адным клікам мышкі. Гэта бессэнсоўна.
Таму мяркую, што рэгуляваньне інтэрнэту пойдзе так, як яно пайшло ўва ўсім сьвеце — праз праваахоўчыя органы. Калі адбываецца парушэньне, то ня мае значэньня, дзе яно адбылося — ці то ў рэальнай (на вуліцы, у кватэры і г.д.), ці то ў віртуальнай прасторы, у інтэрнэце.
Права ёсьць права, і яно мусіць усюды выконвацца. І гэта будзе правільнае рэгуляваньне інтэрнэту. Ёсьць закон”.
*** На мінулым тыдні профільны камітэт Палаты прадстаўнікоў Кангрэсу ЗША ініцыяваў разгляд “Акту аб глябальнай сеткавай свабодзе”. Хоць дакумэнт мусіць прайсьці яшчэ шэраг узгадненьняў, мала хто сумняецца ў тым, што яго прымуць.
Згодна з актам, ЗША будуць змагацца са спробамі цэнзураваць ці абмяжоўваць доступ да інтэрнэту ў праблемных краінах. У сьпісе ворагаў інтэрнэту разам з Кубай, Іранам, КНДР, Кітаем, Віетнамам ды іншымі адна эўрапейская краіна — Беларусь.
Сродкаў абысьці блякаваньне сайтаў шмат, 29.10.2007 Каб спаралізаваць інтэрнэт у краіне, досыць аднаго праграміста, 25.10.2007 Як абысьці цэнзуру ў інтэрнэце?, 03.08.2007