Аляксандар Уліцёнак, Менск Працягваем сэрыю ранішніх інтэрвію з грамадзкім рэдактарам "Свабоды" гэтага тыдня Валянцінай Кудлацкай. Яна – лідэр грамадзкага жыцьця Верхнядзьвінску. Што бракуе разьвіцьцю трэцяга сэктару, палітычных структураў? Як складваюцца ўзаемаадносіны суполак з цэнтрам?
Уліцёнак: “Чым ганарыцца трэці сэктар Верхнядзьвіншчыны?”
Кудлацкая: “Наш раён адметны ня толькі на Віцебшчыне – у цэлым па краіне. З мноства назаву ТБМ, арганізацыю шматдзетных сем’яў, працоўных жанчын, райарганізацыю “Цукровы дыябэт”, магу прывесьці таксама шэраг грамадзянскіх ініцыятываў…”
Уліцёнак: “Вас слухаеш і дзівісься: як шмат там – далёка-далёка, актыўных людзей…”
Кудлацкая: “Проста хочам зрабіць нешта добрае для тых, хто жыве побач. А дарослых і дзяцей, якім сёньня патрэбна дапамога, на жаль, меней не становіцца”.
Уліцёнак: “Ці не таму ў вас такі шырокі грамадзкі рух, што – бяззубая вэртыкаль?”
Кудлацкая: “Калі дзіця нараджаецца, зубоў у яго сапраўды няма. Вось і напачатку, у 1990-х, адносіны з уладамі былі на ўзроўні. Але потым зубы сапраўды вырасьлі. І калі зараз трэці сэктар стаўся як бы апазыцыяй, куды нас залічыла тая самая ўлада, дык многія нашыя ініцыятывы практычна заразаюцца”.
Уліцёнак: “А што з партыйнымі суполкамі?”
Кудлацкая: “Пануе ў рэгіёне выключна адна партыя сацыял-дэмакратаў “казулінцаў”. Усё!”
Уліцёнак: “І колькі вас?”
Кудлацкая: “Патрошкі суполка сышла на нішто – цяпер толькі пятнаццаць чалавек. Партыя шмат разоў дзялілася, і людзі пачалі зь недаверам ставіцца палітычнай дзейнасьці. Тым больш дзейнасьці, якая дадае яшчэ асабістых праблемаў і ў сям’і, і на працы”.
Уліцёнак: “Што тычыцца стасункаў з цэнтрам – ёсьць праблемы?”
Кудлацкая: “Як і з боку партыйных структураў, так і з цэнтральных офісаў грамадзкіх арганізацыяў належнай увагі да разьвіцьця раённых суполак пакуль, на жаль, няма”.
Уліцёнак: “Можа тое зьвязана з вашай надзвычайнай аддаленасьцю ад Менску, Віцебску?”
Кудлацкая: “Каб у дэмакратаў прыхільнікаў было болей, больш трэба бываць у куточках куточках кшталту Верхнядзьвінску, Мёраў, Расонаў…
Хоць наш раён аддалены ад Менску, гэта яшчэ не азначае, што жыцьця тут няма. Хачу сказаць, што цэнтар сусьвету, цэнтар вялікіх і цікавых спраў – гэта Верхнядзьвіншчына. І давайце паспрачаемся, у каго лепей!”
Грамадзкі рэдактар тыдня на "Свабодзе" адзначыла такія паведамленьні за мінулыя суткі:
Людзі ўшанавалі 70-я ўгодкі масавага расстрэлу беларускай інтэлігенцыі , 29.10.2007 Беларускія прадпрыемствы-гіганты сутыкаюцца зь цяжкасьцямі , 29.10.2007 С.Бэльхасэн прыехала падтрымаць грамадзянскую супольнасьць Беларусі , 29.10.2007 У Горацкім раёне зьбіраюцца правесьці мясцовы рэфэрэндум , 29.10.2007 Бел-чырвона-белы сьцяг над Полацкім гарвыканкамам, 29.10.2007