Міхась Скобла, Менск Новая перадача сэрыі “Дом літаратара” (эфір 27 кастрычніка)
У ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 году ў Менску былі выкананыя сьмяротныя прысуды адразу дваццаці тром беларускім пісьменьнікам. Іх памяці, памяці ненапісаных імі літаратурных твораў, памяці іх нявыдадзеных кніг мы прысьвячаем сёньняшнюю гутарку “за круглым сталом”, якая адбываецца ў сямідзесятую гадавіну трагічнай падзеі. У перадачы бяруць удзел супрацоўнік Інстытуту літаратуры Нацыянальнай Акадэміі навук Міхась Тычына, крытык Ганна Кісьліцына і гісторык літаратуры Анатоль Сідарэвіч.
Панамарэнка Сталіну: “Засталося зьнішчыць Купалу і Коласа”
Міхась Скобла: “Пачнем са статыстыкі. Падчас сталінскага тэрору ў турмах НКВД, у ГУЛагу ў маштабах усяго СССР былі загубленыя прыкладна 2000 літаратараў. Больш за сто зь іх – беларускія пісьменьнікі. Якія гэта мела наступствы для беларускай літаратуры?”
Анатоль Сідарэвіч: “Ішло плянамернае зьнішчэньне інтэлектуальнай беларускай эліты. Пры гэтым узьніклыя лякуны запаўняліся прывезенымі з Расеі кадрамі. Скажам, літаратурны працэс немагчымы без пэрыёдыкі, без крытыкі. А на пасады галоўных рэдактараў беларускіх газэтаў (можна згадаць тую ж “Савецкую Беларусь”) саджаліся людзі, якія прыехалі з Усходу. Прыканцы 30-х гадоў у Саюзе пісьменьнікаў Беларусі засталіся лічаныя адзінкі. Прачытайце вядомы ліст Панцеляймона Панамарэнкі Сталіну. Галоўны камуніст Беларусі піша зьневажальна пра беларускую мову і ставіць сам сабе чарговую задачу – “засталося зьнішчыць Купалу і Коласа”. Камуністычная ўлада хацела зьнішчыць беларускую літаратуру як зьяву”.
Скобла: “Нядаўна, выступаючы на сустрэчы з расейскімі журналістамі, Аляксандар Лукашэнка прызнаўся, што гэта ён даў загад ачысьціць школьныя праграмы ад “пісьменьнікаў-нацыяналістаў”. Заадно з тых праграмаў выпалі і творы, дзе расказвалася пра 1930-я гады. Дзіўна – у праграмах няма ні слова пра рэпрэсіі, затое прысутнічае такая зьява, як рэабілітацыя. Чаму гэтая тэма стала непажаданай для школы?”
Міхась Тычына: “Будзе вялікая бяда для школы, для ВНУ, калі новае пакаленьне ня ведацьме імёнаў тых пісьменьнікаў, якія згінулі падчас сталінскага тэрору. Аб прычынах мы ведаем... Мы ведаем, чаму сёньня беларуская гісторыя перапісваецца, чаму зь яе выкрэсьліваюцца самыя трагічныя эпізоды. У такім выпадку ёсьць вялікая небясьпека, што ўсё можа паўтарыцца”.
“Згадайма артыкулы-даносы Алеся Кучара, Міхася Клімковіча, Алеся Есакова”
Скобла: “А якое стаўленьне да рэпрэсаванай літаратуры ў беларускім акадэмічным літаратуразнаўстве? Як асьвятляюцца падзеі 1930-х гадоў на старонках нядаўна выдадзенай фундамэнтальнай “Гісторыі беларускай літаратуры” ў чатырох тамах?”
Ганна Кісьліцына: “Трэба сказаць, што калі толькі складалася канцэпцыя гісторыі беларускай літаратуры ХХ стагодзьдзя (я тады толькі прыйшла асьпіранткай у Інстытут літаратуры), то было шмат спрэчак, наколькі ў згаданым дасьледаваньні павінна асьвятляцца гісторыя. Супрацоўнікі інстытуту вельмі баяліся, што трагедыя жыцьця зацьміць эстэтычнае каліва. І гэтая прапорцыя гісторыі і літаратуры вымяралася літаральна на аптэкарскіх вагах. І, як мне здаецца, у выніку ў “Гісторыі літаратуры ХХ стагодзьдзя” вызначаная прапорцыя добра захаваная.
Разьдзел “Паэзія 1920-х гадоў” бліскуча напісаны Ірынай Багдановіч. Пра паэзію 1930-х гадоў вельмі падрабязна, з адпаведным пачуцьцём напісаў Мікола Арочка. У сваім артыкуле ён увесь час гаворыць пра тую атмасфэру страху, якая панавала ў тагачасным літаратурным жыцьці. Прозу 30-х гадоў дасьледаваў Міхась Тычына, які тут прысутнічае. Яго артыкул адначасова аналітычны і тэарэтычны. Але, на маю суб’ектыўную думку, тэма рэпрэсіяў найбольш выяўляецца ў разьдзеле “Крытыка і літаратуразнаўства” Міхася Мушынскага.
Вось тут спадар Сідарэвіч гаварыў, пры “прыежджыя кадры”, якія душылі нацыянальную культуру. Але мы забываемся на тых мясцовых крытыкаў, якія выступалі ў адпаведным жанры. Згадайма артыкулы-даносы “Як дзейнічае вораг?” Алеся Кучара, “Нацдэмаўскае ахвосьце, вон зь літаратуры!” Міхася Клімковіча, “Пад маскай драматурга крыецца вораг” Алеся Есакова. Акурат гэтыя артыкулы і былі скарыстаныя падчас рэпрэсій. Мы тут задаваліся пытаньнем: як паўплывалі рэпрэсіі на літаратурны працэс? На крытыку яны так паўплывалі, што яна на дзесяцігодзьдзі проста заткнулася. Яе папросту не было”.
“Тарас на Парнасе” быў “шкодны” самім беларускім словам”
Скобла: “Дзесяць гадоў таму пабачыла сьвет кніга Аляксандра Лукашука “За кіпучай чэкісцкай работай”, дзе быў апублікаваны цікавы дакумэнт – загад № 33 Галоўліту БССР ад 3 чэрвеня 1937 году аб зьнішчэньні кніг. Да загаду прыкладаўся сьпіс, куды ўваходзіла 421 кніга. Я разумею, чаму Галоўліт патрабаваў зьнішчыць усе кнігі, скажам, Францішка Аляхновіча, ці “ворага народу” Вацлава Ластоўкага. Але былі прыгавораныя да аўтадафэ і кнігі Францішка Багушэвіча, Максіма Багдановіча, нават “Тарас на Парнасе”. Чым гэта можна вытлумачыць?”
Сідарэвіч: “Па-першае, Францішак Багушэвіч – бацька беларускай нацыянальнай ідэі. Браты Іван ды Антон Луцкевічы, Вацлаў Іваноўскі, іншыя творцы беларускай дзяржавы выхоўваліся на творах Багушэвіча. Па-другое, беларускі нацыянальны тэатар нельга ўявіць без Францішка Аляхновіча. У Менску ў пэрыяд БНР працавалі два тэатры – тэатар Флярыяна Ждановіча і тэатар Францішка Аляхновіча. Было кіпучае тэатральнае жыцьцё. Вы пытаецеся, чым шкодны “Тарас на Парнасе”? А тым, што ён таленавіты, аптымістычны, напісаны добраю беларускаю моваю, лёгка запамінаецца. Ён “шкодны” самім беларускім словам. Вы ж не забывайце, што з пачатку 1930-х гадоў пачалося змаганьне зь беларускай мовай, якое не закончылася рэформай 1933 году, якое працягваецца і сёньня. Я маю на ўвазе змаганьне ўлады з той самай “тарашкевіцай”.
“Органы НКВД займаліся звычайным марадзёрствам”
Кісьліцына: “Мы ўвесь час гаворым, што на загад з Масквы зьнішчалася беларуская культуры, беларуская інтэлігенцыя. Але мы забываем пра такую рэч, як матэрыяльныя выгоды. Я тут хачу працытаваць фрагмэнт ліста Панамарэнкі Георгію Малянкову ад 13 сьнежня 1938 году “Пра недахопы і вычварэнствы ў працы органаў НКВД Беларусі, выкрытыя ў сувязі з праверкай кадраў”:
“Падазрэньне ў тым, што ў Магілёўскім абласным упраўленьні НКВД існавала марадзёрская група, пацьвердзіліся. Выкрытыя шэсьць супрацоўнікаў на чале з камэндантам упраўленьня. У членаў групы на ашчадных кніжках выяўленыя дзясяткі тысячаў рублёў, дзясяткі параў жаночых туфляў, мужчынскага абутку, футры, сорак адрэзаў сукна і г.д. Думаю, што толькі за кошт прысваеньня рэчаў расстраляных такія сумы зьявіцца не маглі. Падазраю фіктыўныя расстрэлы і вызваленьні ворагаў у выніку подкупу гэтай групы”. (Цытата паводле кнігі Леаніда Маракова “Ахвяры і карнікі”, стар. 407.)
Я гаварыла пра гэта з мастацтвазнаўцам Сяргеем Харэўскім, і ён прывёў мне прыклад, вядомы яму. Харэўскі бачыў даведку пра рэабілітацыю мастака Рамана Семашкевіча. Дык вось, ягонай удаве выдалі раменьчык ад этудніка і скрыначку з-пад фіксатара. І ў той жа час прапалі каля 400 палотнаў мастака, сканфіскаваных пры арышце! Так што ня трэба забываць, што гэтыя людзі займаліся марадзёрствам – перш за ўсё. Чужая маёмасьць іх цікавіла, а ня тое, ці будзе беларуская культура, ці ня будзе”.
“Адсутнасьць ненапісаных шэдэўраў вельмі моцна адчуваецца ў нашы часы”
Скобла: “Тут мне згадваецца ўспамін жонкі Язэпа Пушчы Станіславы Плашчынскай. У 1930 годзе не пасьпела яна занесьці першую перадачу арыштаванаму мужу, як у іхнюю кватэру былі заселеныя чужыя людзі, а яна зь дзецьмі апынулася на вуліцы. Кватэру можна было сканфіскаваць, рэчы прадаць, а куды падзеліся мяхі рукапісаў, якія забіраліся ў арыштаваных літаратараў? Згадайце творы, пра існаваньне якіх ёсьць зьвесткі, але якія так і не дайшлі да чытача?”
Тычына: “Такіх твораў можна назваць шмат. Гэта, па сутнасьці, другі бок Месяца, які так і застаўся для нас невядомым. Адсутнасьць ненапісаных шэдэўраў вельмі моцна адчуваецца ў нашы часы. Мы імкнемся запоўніць пустоты, але ці ўдасца гэта зрабіць? Бо тое, што здараецца адзін раз у часе, яно непаўторнае.
Сярод такіх “вядомых-невядомых” шэдэўраў можна назваць паэтычны зборнік Язэпа Пушчы “Грэшная кніга”. Рукапіс сваякі спачатку схавалі ў пустым вульлі, а потым спалохаліся, і Пушчава сястра яго спаліла. Ужо ў выдавецтве знаходзіўся зборнік вершаў Пушчы “Мой манфэст”. Пра што быў той маніфэст – невядома. У гэтым пераліку можна назваць раман Міхася Зарэцкага “Крывічы”, раманы Кузьмы Чорнага “Раскрыжаваньне” і “Вялікае выгнаньне”. Раман Андрэя Мрыя “Мёртвы дом”, а таксама “трэці скрутак трэцяй часткі яго ж “Запісак Самсона Самасуя”. У гэты сьпіс можна занесьці незавершаныя раманы выдатнага празаіка Лукаша Калюгі “Дзе косьці мелюць”, “Зоры вам вядомага горада”, “Пустадомкі” (падобных твораў у нашай літаратуры і дагэтуль няма). Барыс Мікуліч у сваім дзёньніку згадваў сваю аповесьць “Адвечнае”, якая распачыналася разьдзелам пра вайну 1812 году. Гэта павінна была быць эпапея, што цягнулася б да 20-30 гадоў ХХ стагодзьдзя. І такіх незавершаных, ненапісаных, зьнішчаных твораў можна згадаць яшчэ шмат”.
Беларусь і Ўкраіна: трагічныя паралелі
Скобла: “Гадоў пяць таму ў Кіеве трапіла мне ў рукі кніга “Росстріляно відродженне” – анталёгія твораў аўтараў, што згінулі падчас рэпрэсій. І там я неспадзявана вычытаў такі факт: аказваецца, 15 сьнежня 1934 году ў Кіеве былі расстраляныя адразу 15 украінскіх літаратараў. Вось вам трагічная паралель зь беларускім днём 29 кастрычніка. А ці былі падобныя “чорныя дні” ў гісторыі літаратуры другіх былых рэспублік Савецкага Саюзу?”
Сідарэвіч: “Не, такога нават у Грузіі не было. А там Сталін загадаў зьнішчыць усіх, хто памятаў яго ў маладосьці… Трэба тут улічваць спэцыфіку Ўкраіны й Беларусі. Украінцы й беларусы – славянскія і ў нечым роднасныя расейцам народы. Таму трэба было гэтыя народы падагнаць пад адзін ранжыр, зрабіць іх неад’емнай часткай вялікага расейскага народу. А што гэтаму замінала? Тое, што Кнорын у свій час называў “этнаграфічнымі рагаткамі”. Вось гэтыя рагаткі і трэба было зьнішчыць. З гледзішча такіх кнорыных беларуская літаратура якраз і была адной з “этнаграфічных рагатак”.
Тычына: “У беларусаў і ўкраінцаў у гістарычным лёсе вельмі шмат агульных трагічных момантаў. Кожны жахлівы экспэрымэнт, які праводзіўся ва Ўкраіне, праз гады тры, як правіла, паўтараўся ў Беларусі. Пастаноўшчыкі гэтых “экспэрымэнтаў” глядзелі на рэакцыю беларусаў – як яны зрэагуюць, можа, адумаюцца... Так узьнік мітычны “Саюз вызваленьня Ўкраіны”, праз пэўны час такі ж саюз “выкрылі” і ў Беларусі. У 1926 годзе ў Кіеве пачаліся рэпрэсіі супраць стваральнікаў літаратурнага згуртаваньня “Вопліте”, праз чатыры гады прыйшла чарга да нашага “Ўзвышша” – за кратамі апынуліся Ўладзімер Дубоўка, Язэп Пушча, Уладзімер Жылка, Лукаш Калюга, Кузьма Чорны…”
Ці былі выклікі сталінскаму рэжыму з боку беларускіх пісьменьнікаў?
Скобла: “Часам можна пачуць ад людзей не зусім дасьведчаных: беларуская інтэлігенцыя ішла пад махавік рэпрэсіяў моўчкі, як авечкі на закланьне. Дзе іх “сьмелыя” творы, дзе іх выклікі рэжыму? Што б вы адказалі на падобныя закіды?”
Кісьліцына: “Выклікі рэжыму”, вядома ж, былі і, пэўна ж, яны адыгралі сваю ролю. Скажам, вядомы верш Алеся Дудара “Пасеклі край наш папалам...” А вось чатырохрадкоўе Ўладзімера Хадыкі: “Дагэтуль нас мары ўсё цешаць. Мы Крывію сьнім залатую. Чакаем, хто прыйдзе нас вешаць, айцоўскай рукой закатуе”. Можна згадаць і знакаміты радок Тодара Кляшторнага: “Ходзім мы пад месяцам высокім, а яшчэ пад ГПУ”.
Але я хачу зьвярнуць увагу вось на што. Мы не гаворым пра творы, якія маглі б быць напісаныя ў беларускай літаратуры. Успомніце, як пачынаўся Тодар Кляшторны. Яму праракавалі славу беларускага Сяргея Ясеніна, ён пісаў творы з мэлёдыкай гарадзкіх рамансаў. Згадайце хоць бы яго паэму “Калі асядае муць”: “Далей – болей, вырас непрыкметна. Не пазнаеш – ён ці, мо, ня ён. Мае выгляд звышінтэлігентны, а на ім – ангельскі палітон”. І вось у што ператвараецца гэты гарадзкі дэндзі ў сваёй кнізе “Праз шторм на штурм” (1934): “Мы – кляса перамог, і творчы свой уздым пад бураю эпох загартавалі мы. Гісторыя за нас! А вы? Што варты вы? Ля нашага стырна – надзейны стырнавы”.
Далей Кляшторны піша, зьвяртаючыся да “нацыянал-дэмакратаў”: “У вас і папа Пій, напэўна, беларус?” Прайшло зусім няшмат часу, і паэт ператвараецца з эстэта ў чалавека, які выказвае сваю адданасьць рэжыму. Але, як паказвае гісторыя, даносы не выратоўваюць. І Кляшторны апынуўся ў турме разам з тымі, на каго ён нападаў у кнізе “Праз шторм на штурм”. Усе яны апынуліся ў ноч сьмерці разам”.
“І Кляшторны, і Дубоўка не разумелі: толькі за тое, што яны былі таленавітыя беларускія паэты, яны ўжо былі асуджаныя”
Скобла: “Як ні сумна гэта рабіць, але трэба прызнаць і той факт, што некаторыя беларускія творцы ня проста ўсхвалялі партыю і Сталіна, але і стваралі хваласьпевы самой рэпрэсіўнай машыне. Як прыклад, можна згадаць паэму “ЧэКа” Эдзі Агняцьвет. Уяўляю, як маладая паэтка прыносіць гэты твор у рэдакцыю. Паспрабуйце, не надрукуйце... Для чаго падобнае пісалася – каб абараніць сябе? Ці гэта – “шчырыя шчырага сэрца парывы”?”
Сідарэвіч: “Цяжка іншы раз і разабрацца, дзе была мімікрыя, дзе было жаданьне выжыць, а дзе былі “шчырыя шчырага сэрца парывы”. У 1931 годзе Максім Лужанін выпускае адразу тры зборнікі, адзін зь іх – “Кастрычнікам! Ліпенем! Маем!” Увесь зборнік – урарэвалюцыйны. Ну і што? Каго-небудзь гэта падманула? Не. І Алесь Кучар на пару з Аркадзем Куляшовым пішуць: “Гэта мімікрыя, аўтар прытвараецца, а насамрэч Лужанін – ня наш”. А згадайце Андрэя Александровіча (у маладосьці – неблагога паэта) ці Міхася Багуна, у якога былі загадзя напісаныя вершы на сьмерць правадыроў.
Усе яны, у тым ліку і Тодар Кляшторны, не разумелі, што яны асуджаныя ўжо адным фактам – тым, што яны беларускія паэты. А таго самага Ўладзімера Дубоўку згадайце. Ну, чаму табе, Уладзімер Мікалаевіч, не пачаць пісаць па-расейску?.. І такія прапановы яму рабіліся. Паўтараю, толькі за тое, што яны былі таленавітыя, неардынарныя, яны ўжо былі асуджаныя.
Але мы ня маем права кагосьці зь іх асуджаць. Аляксандар Салжаніцын добра сказаў, зьвяртаючыся да тых, хто, ня быўшы ў камэрах ГПУ, не пабыўшы ў ГУЛагу, пачынае папракаць колішніх вязьняў. Асуджаць мы ня маем права. Мы маем толькі адно права – пастарацца зразумець. Мы не былі ў іхняй скуры, нас не садзілі на кол, нас не прапускалі праз канвэер бяссонных начэй, мы не вар’яцелі на тых допытах. Мы ня ведаем, як бы мы ў гэтым пекле паводзілі сябе”.
Тычына: “Хачу згадаць радкі яшчэ аднаго гулагаўскага вязьня Варлама Шаламава, якія я асьмеліўся перакласьці на беларускую мову: “Вось арэм мы мелка – кажуць. Баімося не ўстаяць, на прыроднай глебе нашай нельга глыбака араць. Бо арэм мы на пагосьце, разрыхляем верхні слой. Зачапіць баімся косьці, ледзь прыкрытыя зямлёй”. Вось вам тлумачэньне, чаму наша літаратура, маючы такія прагалы, сёньня не дасягае нейкіх вяршыняў. Вось па якой зямлі мы ходзім. Бо гэта ж і сёньня працягваецца. Мёртвыя стаяць вакол нас”.
Наркам НКВД рэабілітаваны, а Ларыса Геніюш – па-ранейшаму злачынца
Скобла: “Пад канец нашай гутаркі згадаю адзін факт з найноўшай гісторыі. Двойчы беларуская грамадзкасьць зьвярталася ў Вярхоўны Суд Беларусі з просьбай рэабілітаваць Ларысу Геніюш. Адказы былі адмоўныя. У той час, як у 1996 годзе рэабілітавалі чалавека, які займаў у 1937 годзе пасаду наркама НКВД... Нядаўна адпаведнае хадайніцтва ізноў паступіла на імя генэральнага пракурора Пятра Міклашэвіча. Што б вы маглі сказаць яму ў гэтай справе?”
Тычына: “Па-першае, я нагадаў бы Пятру Міклашэвічу, што ён – аднафамілец Ларысы Геніюш. Яе дзявочае прозьвішча – таксама Міклашэвіч. Па-другое, я пастараўся б яму давесьці, што постаць Ларысы Геніюш і сёньня жывая для ўсіх беларусаў. Ларыса Геніюш – гэта характар беларускай жанчыны ў яго ідэальным выглядзе. Незалежна ад адказу пракурора, яе вобраз будзе шляхаводнай зоркай для маладога пакаленьня беларусаў”.
Кісьліцына: “Мне хочацца спадзявацца, што Ларыса Геніюш будзе нарэшце рэабілітаваная. І тады будзе рэабілітаванае ўсё пакаленьне, сымбалем якога яна зьяўляецца, як жанчына і добрая паэтка”.
Сідарэвіч: “Па вялікім рахунку, Ларыса Геніюш не патрабуе рэабілітацыі. Геніюш рэабілітоўвае яе паэзія, яе ўспаміны, яе лісты. Дзякаваць Богу, яе літаратурная спадчына выдадзеная і прачытаная. Геніюш не патрабуе рэабілітацыі. Яе рэабілітацыі патрабуюць тыя, хто прысвоіў сабе права гуляць з рэпутацыяй сумленнай беларускай патрыёткі”.