Радыё Свабода Сёньня Маскоўскі акруговы ваенны суд прыгаварыў маёра расейскага войска Сяргея Юрэню да 7 гадоў пазбаўленьня волі за дзяржаўную здраду ў форме шпіянажу.
Паводле розных вэрсіяў, Юрэня напачатку гэтага года ці то зьявіўся з павіннай у ФСБ і паведаміў пра групу грамадзян Беларусі і Расеі, якія працавалі на польскую выведку, ці то быў затрыманы пры выкананьні заданьня польскай выведкі.
Паводле сьледзтва ў 2005 году Юрэня быў завэрбаваны польскай выведкай і за грошы перадаваў ёй інфармацыю аб Маскоўскай вайсковай акрузе, а таксама пра выпрабаваньні расейскіх падводных лодак.
Беларускія грамадзяне, пра якіх Сяргей Юрэня паведаміў ФСБ, былі затрыманыя ў студзені 2007 году, гэта Ўладзімер Рускін, Віктар Богдан, Павал Пяткевіч і Сяргей Карнілюк.
14 верасьня Ваеная калегія Вярхоўнага суду Беларусі прызнала ўсіх чатырох вінаватымі ў шпіянажы, а Рускіна яшчэ і ў арганізацыі шпіянажу, зборы і перадачы дадзеных замежнай выведцы.
Рускін быў асуджаны да 10 гадоў пазбаўленьня волі, Богдан – да 9 гадоў, Пяткевіч і Карнілюк атрымалі па 7 гадоў пазбаўленьня волі.
“Польскіх шпіёнаў” пакаралі. Адвакаты адмовіліся ад камэнтароў, 11.08.2007 Адзін з “польскіх шпіёнаў” памяняў паказаньні, 12.09.2007 Адвакаты “польскіх шпіёнаў” адмаўляюцца ад камэнтароў, 06.09.2007 “Польскіх шпіёнаў” судзяць за зачыненымі дзьвярыма, 04.09.2007