Іна Студзінская, Менск Семдзесят гадоў таму, 29—30 кастрычніка 1937 году, у Менску расстралялі больш за сто чалавек, у асноўным гэта былі прадстаўнікі беларускай інтэлігенцыі. Падчас сталінскіх рэпрэсіяў арыштавалі каля 90% беларускіх пісьменьнікаў, большасьць зьнішчылі. Беларуская Акадэмія навук страціла таксама каля 90% супрацоўнікаў, многіх расстралялі.
Толькі ў адзін дзень 29 кастрычніка, які Адам Мальдзіс назваў “чорным днём для беларускай літаратуры”, расстралялі 22 беларускіх і габрэйскіх пісьменьнікаў і паэтаў, а на наступны дзень яшчэ чатырох.
Загінулі Платон Галавач, Алесь Дудар, Міхась Зарэцкі, Васіль Каваль, Валеры Маракоў, Міхась Чарот, Тодар Кляшторны.
У паэта Тодара Кляшторнага ў 1937 годзе нарадзілася дачка Мая, якая ведае бацьку толькі з аповедаў сваякоў. Сёлета яна адзначае 70-гадовы юбілей.
Мая Кляшторная кажа:
“Калі б мы захоўвалі ўвесь час толькі крыўды, то тады б і жыць не было як. У дзяцінстве хацелася мне крычаць крыкам: а дзе ён, за што? Усё чакала, што вернецца. Мне ня верылася, што ён расстраляны.
Але калі я прачытала паперу “Приговор приведён в исполнение”, і ўжо пасьля гэтага рэабілітацыя — гэта жудасная несправядлівасьць!”
Разам зь літаратарамі расстралялі былых наркамаў асьветы Аляксандра Варончанку і Аляксандра Чарнушэвіча, дырэктара ўправы аховы аўтарскіх правоў Ёсіфа Кудзельку, загадчыка сэкцыі геаграфіі Інстытуту Стэфана Маргелава, выдатнага аграхіміка Рыгора Пратасеню, прарэктара Менскага пэдынстытуту Міхаіла Рыдзеўскага, фізыка Яўгена Ўсьпенскага…
У архівах пісьменьніка Леаніда Маракова сотня прозьвішчаў прадстаўнікоў інтэлігенцыі, расстраляных у гэтыя два дні:
“Антон Баліцкі, дзяржаўны дзеяч, былы наркам, Гесэн Сяргей, таксама дзяржаўны дзеяч. Партыйцаў сваіх пастралялі, напрыклад, сакратара Слуцкага акруговага камітэту КПБ Саламона Камінштэйна.
Дацэнта Віцебскага вэтэрынарнага інстытута Качанава, ваенкама школы палітасьветы Навахроста, навукоўца, пэдагога Обухава, загадчыка Галоўнафты Пятрошына, дырэктара навукова-дасьледчага інстытуту прамысловасьці Саламона Слоніма... Таксама адна інтэлігенцыя”.
Сталінская машына рэпрэсіяў не зважала ні на талент, ні на пасаду. Да прыкладу, Платон Галавач быў сакратаром ЦК камсамолу, Міхась Чарот — рэдактарам “Советской Белоруссии”.
Янка Нёманскі — першы беларускі акадэмік, вучоны сакратар Акадэміі навук, заснавальнік Інстытуту народнай гаспадаркі, пісьменьнік, разам зь Цішкам Гартным выдаваў першую беларускую савецкую газэту “Дзяньніца”. Яго расстралялі 30 кастрычніка.
Пра лёс Янкі Нёманскага распавядае літаратуразнаўца Лідзія Савік, якая ў пачатку 1990-х працавала ў архівах КДБ:
“Ён, нягледзячы на тое, што сялянскі сын зь вёскі Шчорсы, што пад Наваградкам, здолеў паступіць у імпэратарскі Пецярбурскі ўнівэрсытэт і выдатна там вучыўся. Потым у Менску займаў вельмі высокія пасады, працаваў у Дзяржпляне. Ён ведаў многа замежных моваў. Пасьля расстрэлу дваіх малалетніх дзяцей адправілі ў дзіцячы дом для дзяцей ворагаў народу, а 15-гадовага сына ва ўральскі ГУЛАГ для падлеткаў”.
Сёлета грамадзкі аргкамітэт для ўвечненьня памяці ахвяраў рэпрэсіяў накіраваў запыт у КДБ, каб даведацца, дзе пахаваныя прадстаўнікі інтэлігенцыі, якіх расстралялі ў канцы кастрычніка 1937 году. Атрымалі адказ: “Камітэту дзяржаўнай бясьпекі Беларусі нічога не вядома пра масавы расстрэл прадстаўнікоў беларускай інтэлігенцыі ў ноч на 30 кастрычніка 1937 году”.
Радыё Свабода
Таксама глядзіце:
Сёньня — Дзень памяці. Мітынг-рэквіем улады не дазволілі
У Курапатаx ушанавалі памяць продкаў і ахвяраў камунізму
Леанід Маракоў: “Зразумела, чаму гэтая ўлада рэабілітуе наркамаў НКВД”