Радыё Свабода Міліцыянты тройчы спынялі машыну Сяргея Парсюкевіча, актывіста стваранага руху "За Свабоду!", які падвозіў на сустрэчу з прадпрымальнікамі кіраўніка віцебскай філіі грамадзкай арганізацыі "Пэрспэктыва" Анатоля Шапавалава. Супрацоўнікі ДАІ затрымалі й машыну Хрыстафора Жаляпава, каардынатара руху "За Свабоду!" па Віцебскай вобласьці. Ён таксама зьбіраўся сустрэцца з прадпрымальнікамі.
Міліцыянты патлумачылі, што якраз дзьве падобныя машыны знаходзяцца ў вышуку. Больш як на гадзіну яны затрымалі кіроўцаў, высьвятляючы падрабязнасьці па тэлефоне ды зьвяраючы нумары па кампутарнай базе.
Тым часам Анатоль Шапавалаў мусіў пайсьці на сустрэчу з прадпрымальнікамі пешкі, каб ня быць затрыманым чарговы раз. Сустрэча праходзіла ў парку 30-годдзя ВЛКСМ, дзе ўлады адмовілі прадпрымальнікам у правядзеньні мітынгу супраць прымусовай рэарганізацыі іх дзейнасьці паводле прэзыдэнцкіх указаў №760 і №302. Папярэдзіўшы, што мітынг забаронены, спадар Шапавалаў прапанаваў прысутным разысьціся.
Як толькі прадпрымальнікі разышліся, усе падазрэньні з актывістаў былі зьнятыя. Адразу высьветлілася, што машыны маюць законных уладароў, у якіх супрацоўнікі ДАІ тут жа папрасілі прабачэньня.
Глядзіце таксама:
Віцебскім прадпрымальнікам зноў забаранілі праводзіць мітынг
Віцебскі гарвыканкам ня даў прадпрымальнікам магчымасьці зладзіць мітынг