Радыё Свабода, Віцебск Актывісты стваранага руху "За Свабоду!" і сябры палітычных партый сабраліся каля памятных крыжоў недалёка ад вёскі Паляі Віцебскага раёну. Паводле сьведчаньняў мясцовых жыхароў, тут у 1937-1941 гадах НКВД масава расстрэльваў людзей.
Набажэнства па нявінна загінулых адслужыў вуніяцкі сьвятар айцец Зьміцер Грышан.
Супольная малітва па загінулых у Паляях земляках
Крыж на гэтым месцы віцебскія актывісты ўсталявалі сёлета 29-га ліпеня. Штомесяц яны прыяжджаюць сюды, прыбіраюць навокал і ўскладаюць да крыжа кветкі.
Яшчэ адзін памятны крыж быў усталяваны тут раней. Паводле чыёй ініцыятывы, ня ведаюць нават мясцовыя жыхары. Але яны кажуць, што гэта яшчэ адно сьведчаньне таго, што пра масавыя растрэлы каля Паляёў ведае шмат людзей, якія хочуць ушанаваць памяць ахвяраў.
На шыльдзе надпіс "Ахвярам сталінскіх рэпрэсій" ды цытата з Эвангельля: "Дабрашчасныя гнаныя за праўду, бо іх ёсьць царства нябёснае"
Кветкі ўскладалі да крыжа і сёньня
Прамаўляе каардынатар стваранага руху "За Свабоду" па Віцебскай вобласьці Хрыстафор Жаляпаў
Актывісты зьбіраюць успаміны тутэйшых жыхароў пра масавыя растрэлы каля вёскі Паляі. Старшыня Віцебскай гарадзкой арганізацыі Партыі БНФ Кастусь Смолікаў распавёў, што партыйцы зьвярталіся ў Віцебскі райвыканкам з прапановай зрабіць тут мэмарыяльны запаведнік. Аднак з райвыканкаму прыйшоў адказ, што з падобнымі прапановамі трэба зьвяртацца да старшыні аблвыканкаму. Актывісты рыхтуюць адпаведны ліст.
Памятныя крыжы на ўзьлеску каля Паляёў
Віцебскія актывісты ствараюць альтэрнатыўную "Лінію Сталіна, 30.07.2007 Віцебск: БНФ прапануе ўшанаваць памяць ахвяраў рэпрэсій, 23.05.2007