Сяргей Астраўцоў, Горадня Студэнта-каліноўца Яўгена Скрабутана пратрымалі на памежным КПП “Брузгі” тры гадзіны. Гэта адбылося ўдзень у нядзелю. У яго забралі кнігу Паўла Севярынца “Лісты зь лесу” з сэрыі “Кнігарня “Наша Ніва”.
Мытнікі патлумачылі, што кніга забрана на экспэртызу, паколькі яна можа нанесьці шкоду беларускай дзяржаве. Паводле Яўгена Скрабутана, яны яшчэ сказалі, што выконваюць загад. Пасьля гэтага яго адпусьцілі. Хлопец ехаў у Польшчу, дзе навучаецца у Варшаўскім унівэрсытэце.
Горадня: Яўгена Скрабутана папярэдзілі ў КДБ, 1.10.2007 У Горадні затрыманага Я.Скрабутана даставяць у суд, 26.09.2007
Горадня: Яўгена Скрабутана папярэдзілі ў КДБ, 1.10.2007 У Горадні затрыманага Я.Скрабутана даставяць у суд, 26.09.2007