Севярын Квяткоўскі, Менск Тэма грамадзкага рэдактара тыдня Мастак Артур Клінаў мяркуе, што ўсе савецкія назвы ў межах савецкай архітэктуры мусяць захавацца. Ён – аўтар канцэпцыі так званага Гораду Сонца. Мастак выдаў фотаальбом і падрыхтаваў кнігу, прысьвечаную Менску сталінскай архітэктуры. Межы Гораду Сонца супадаюць з пабудовамі 1930-50 гадоў.
Мы размаўляем з Артурам Клінавым, стоячы на праспэкце Незалежнасьці, які адпачатку меў імя Сталіна, пасьля Варашылава, Леніна і Францыска Скарыны. Недалёка вуліцы Валадарскага, Сьвердлава, Мясьнікова, Кірава, Леніна, Маркса, Энгельса, праспэкт Дзяржынскага. Артур Клінаў:
“Гэта Горад Сонца. Гэта горад у горадзе. Але Горад Сонца – гэта толькі частка Менску”.
Паводле Артура Клінава, нават у іншых былых савецкіх гарадах няма настолькі цэльнага сталінскага архітэктурнага ансамблю, як у Менску.
Карэспандэнт: “Вы заклікаеце менчукоў у будучым жыць у гісторыка-архітэктурным запаведніку, альбо нават заапарку. Людзі мусяць хадзіць у вопратцы 1930-х гадоў...”
Клінаў: “Не-не! Абсалютна не заклікаю. Менск нашмат большы, чым Горад Сонца. І, натуральна, у ім мусяць паўстаць новыя гандлёвыя ды іншыя цэнтры. У пэрспэктыве мусіць зьявіцца Менск-сіці”.
Карэспандэнт: “Вуліцы Ўрыцкага пасьпелі вярнуць старую назву Гарадзкі вал. Але ад таго старога Гарадзкога валу там засталося літаральна пару будынкаў. А вось Міністэрства ўнутраных справаў – гэта архітэктура Гораду Сонца. Месцамі яны перасякаюцца. Як быць з тапанімікай, дзе вяртаць, дзе не вяртаць?”
Клінаў: “Там, дзе старыя дамы захаваліся, хай сабе некалькі – трэба вяртаць. Там, дзе пачынаецца цела Гораду Сонца – трэба пакідаць. Чаму? Таму што ў будучым гэты горад будзе адным з усясьветных цэнтраў турызму. Гэты горад увойдзе ў топ-трыццатку ці дваццатку эўрапейскіх гарадоў”.
Карэспандэнт: “А як быць з катамі? Дзяржынскі, іншыя... На чыім сумленьні мільёны ахвяраў?”
Клінаў: “Там, дзе ахвяры, з гледзішча этыкі гэтыя назвы трэба зьмяніць. І ўвогуле ўсе вуліцы, што па-за межамі Гораду Сонца. Тыя вуліцы, якіх няма ў горадзе, якім хочацца надаць імёны дзеячаў культуры, постацяў беларускай гісторыі, іх трэба даваць у новым Менску”.
Вуліцы Сапегі і Брыля будуць суседнічаць з праспэктам Дзяржынскага, 26.09.2007