Віталь Цыганкоў, Менск 24 кастрычніка палата прадстаўнікоў у першым чытаньні прыняла законапраект «Аб правілах беларускай артаграфіі і пунктуацыі». Якія галоўныя задачы ставяць перад сабой улады, прымаючы гэты закон? Што стане з тымі выданьнямі, якія выходзяць тарашкевіцай? Гэтыя ды іншыя тэмы ў перадачы “Экспэртыза Свабоды” абмяркоўваюць шэф-рэдактар газэты “Наша ніва” Андрэй Дынько і Старшыня Таварыства беларускай мовы Алег Трусаў.
Цыганкоў: “Міністар адукацыі Беларусі Аляксандар Радзькоў, прадстаўляючы ў Палаце прадстаўнікоў законапраект “Аб правілах беларускай артаграфіі і пунктуацыі”, заявіў, што ён стане “дзейсным сродкам спыненьня практыкі непрадуманага і, па сутнасьці, супрацьзаконнага ўжываньня ў пэрыёдыцы так званай “тарашкевіцы”. Ці ня гэта асноўны матыў для ўлады прыняцьця гэтага закону?”
“Улада адчула папулярнасьць беларускай мовы – і разгубілася”
Трусаў: “Лічу, што гэта асабістая думка спадара міністра. Каб, напрыклад, зачыніць газэту “Наша ніва”, гэта можна было зрабіць і без прыняцьця гэтага закону. Улада вельмі добра навучылася змагацца з незалежнай прэсай іншымі сродкамі.
Ня ў гэтым быў галоўны сэнс, а ў тым, што ўлада адчула папулярнасьць беларускай мовы, асабліва сярод моладзі, гарадзкой, менскай моладзі -- і разгубілася.
Улада, можа і не хацела, але зрабіла станоўчы эфэкт тым, што зьвярнула ўвагу ўвогуле на мову. Людзі чуюць, што прымаецца закон аб правапісу, і вось да мяне ўжо даносяцца чуткі, што, мабыць, хутка прэзыдэнт загаворыць па-беларуску – значыць, і нам трэба вучыць. То бок улады зрабілі станоўчы крок, самі таго не жадаючы. У ТБМ зьвяртаюцца людзі, якія чулі, што будзе мяняцца правапіс – а значыць, мову трэба вучыць. Такім чынам, улады паспрыялі разьвіцьцё мовы, нават не жадаючы таго”.
“Беларускай мовы яны не забароняць”
Дынько: “Радзькоў, што называецца выдаў сабе. Але ж які страх трэба мець перад незалежнымі выданьнямі, калі яны загнаныя ў падпольле, пазбаўленыя магчымасьці распаўсюду, забароненыя, абмежаваныя, як толькі можна. Выходзіць іх толькі некалькі тысячаў – і ўсё роўна ўладам трэба іх яшчэ абмяжоўваць!
З аднаго боку, тут бачыцца агульнае лукашэнкаўскае імкненьне прывесьці ўсё да аднаго парадку, адной уніформы, нівэляваць. Але з другога боку бачыцца імкненьне далей прыдушыць беларускую культуру. Але я хачу сказаць, што, на маю думку, ня трэба нам асабліва баяцца. Беларускай мовы яны не забароняць. Гэта 100 гадоў таму іхнія папярэднікі проста забаранялі. А пакуль не забароняць мовы, то ўсяго астатняга ня трэба баяцца.
У гэтай сытуацыя найважней думаць, што практычна будзе азначаць прыняцьцё гэтага закону. Канкрэтна беручы, “Наша ніва” ўстане перад выбарам – альбо трымацца клясічнага правапісу (якога трымаюцца аўтарытэты незалежнага грамадзтва) – і гэта будзе азначаць спыненьне выхаду газэты, альбо працягваць выхад газэты на беларускай мове і падпарадкоўвацца рашэньням, якія мы ня лічым справядлівымі”
Цыганкоў: “ТБМ прапаноўвала правесьці з нагоды законапраекту “круглы стол” і адкрытыя парлямэнцкія слуханьні. Чаму дэпутаты не пагадзіліся на гэта?”
Трусаў: “Думаю таму, што ім няма чаго сказаць на гэтых слуханьнях. Большасьць дэпутатаў увогуле імкнуцца не ўжываць беларускую мову. Таму выглядаць людзьмі, якія ня ведаюць мову, яны не хацелі на гэтых слуханьнях”.
“Гэта можна ўявіць толькі ў акупаваных краінах”
Дынько: “Беларусь застаецца ў ідыёцкай сытуацыі, калі правілы беларускай артаграфіі распрацоўваюць і прымаюць людзі, для якіх беларуская мова, беларуская культура нічога ня значаць. Гэта ня тое, што ненатуральна, -- гэта папросту перажытак нейкіх страшных каляніяльных практык, такое можна ўявіць толькі ў акупаваных краінах. У нас дастаткова людзей, якія жывуць беларушчынай, і было б натуральна, каб яны распрацоўвалі такія законы. Іх на гэтага не дапускаюць.
Другое. Мы, выдаўцы “Нашай нівы”, страшна хочам, каб беларусы перайшлі на адзіны правапіс. Гэта важна для ўмацаваньня нацыянальнай культуры, але гэта важна таксама як нешта штодзённае, бо пакуль няма нейкіх адзіных правілаў, цяжка проста рыхтаваць выданьне.
Але як мы можам пагадзіцца, моўчкі трываць, што нам прапануюць правапіс, які распрацоўваюць тыя людзі, якія пляваць хацелі на беларускую мову. Якія правілы яны могуць прыдумаць, калі яны ня ведаюць, не адчуваюць беларускай мовы? Ясна, што ў такой сытуацыі дзеячы культуры ўспрымаюць прыняцьцё новага правапісу толькі як чарговы крок па ўзмацненьні беларускага аўтарытарызму.
Цыганкоў: “Аб’яўлена, што гэты закон уступіць у сілу толькі ў 2010 годзе. Гэта дае нейкія спадзевы, што палітычныя працэсы за гэты час могуць зрабіць некаторыя ягоныя палажэньне неактуальнымі?”
Трусаў: “Я на гэта вельмі спадзяюся. Калі прымаецца закон, а потым улада зьменіцца (а я думаю, што да 2010 году ўлада зьменіцца), то тады новая ўлада ўнясе толькі праўкі ў гатовы закон. Унясе, напрыклад, пашырэньне ўжываньня мяккага знаку. Улада фактычна рыхтуе для новай улады гатовую заканадаўчую базу. А, маючы закон, нашмат лягчэй унесьці туды папраўкі, чым прымаць яго “з нуля”.
Цыганкоў: “Андрэй, ці ня лічыце вы, што да 2010 году, як ва ўсходняй прымаўцы, “альбо ішак памрэ, альбо падышах”. То бок адбудуцца такія зьмены, што закон можна будзе павярнуць зусім па-іншаму?”
Дынько: “Я ня думаю, што зьмены ў Беларусі адбудуцца аж так хутка. Але я хацеў бы падхапіць вашыя словы. Я веру ў тое, што сярод тых людзей, якія маюць дачыненьне да прыняцьця гэтага закону, знойдзецца досыць маральных людзей і патрыётаў, якія знойдуць спосаб абясшкодзіць антынацыянальныя задумы ініцыятараў закону. Спадзяюся, яны знойдуць спосаб зрабіць так, каб гэты закон не нашкодзіў беларускай культуры”.
З.Саўка: “Да забароненых бел-чырвона-белага сьцягу і Пагоні далучыцца “тарашкевіца”, 25.10.2007