Радыё Свабода Сёньня ў Рэчыцы міліцыя дасьледавала прычыну раптоўнай сьмерці начальніка ідэалягічнага аддзелу мясцовага райвыканкаму Юрыя Туміловіча.
Сёньня ў Рэчыцы міліцыя дасьледавала прычыну раптоўнай сьмерці начальніка ідэалягічнага аддзелу мясцовага райвыканкаму Юрыя Туміловіча.
Яго знайшлі раніцаю мёртвым у сваім доме, але ў іншай кватэры. Пра сьмерць ідэёляга паведаміў сам гаспадар кватэры.
Паводле некаторых зьвестак, у спадара Туміловіча апошнім часам ускладніліся стасункі са сваім непасрэдным начальствам.
Напярэдадні рэспубліканскіх “Дажынак” у Рэчыцы на падставе заявы ідэёляга пра абразу за краты пасадзілі асобных актывістаў.