Міхал Карневіч, Астравец Сёлета ў лютым і летась у ліпені на хвалях Радыё Свабода гучэлі перадачы з цыклю “Адзін дзень у сям’і палітвязьня”. Мы працягваем гэтую тэму расповедамі пра былых палітвязьняў. Сёньняшняя перадача – “Адзін дзень палітвязьня Івана Крука”.
Падчас выбарчай кампаніі 2006 году былы супрацоўнік пракуратуры Іван Крук зьбіраў подпісы ў Астравецкім раёне за абодвух дэмакратычных кандыдатаў у прэзыдэнты Аляксандра Мілінкевіча і Аляксандра Казуліна. Аднойчы ў яго кватэру зайшлі міліцыянты й учынілі ператрус. Калі яны спрабавалі канфіскаваць кампутар, Іван Крук кінуў яго на падлогу й разьбіў. Гэтага было дастаткова, каб пазьней на яго склалі пратакол за супраціў міліцыі, завялі крымінальную справу й асудзілі на паўгода зьняволеньня. Пакараньне Іван Крук адбываў у Глыбоцкай калёніі ўзмоцненага рэжыму. 20 студзеня 2007 года Іван Крук вярнуўся зь вязьніцы.
Мы гутарым з Іванам Круком у ягоным пакоі, тым самым, дзе летась ў траўні міліцыянты рабілі ператрус. Крук паказвае, як ён кінуў на падлогу кампутар, як схапілі яго за рукі міліцыянты, распавядае, як загаласіла жонка і закрычалі суседзі. Распавядае пра гэта спакойна, быццам і ня з ім гэта ўсё адбывалася.
“Калі ня хочаш жыць ціха, пасядзі ў турме”
Іван Крук, як і раней, сьцьвярджае, што гэта была расправа за яго палітычную дзейнасьць. Ён лічыць, што мясцовым уладам ўжо даўно не падабалася ягоная актыўная жыцьцёвая пазыцыя. Больш 30 гадоў ён адпрацаваў у праваахоўных органах, браўся за самыя складаныя адміністрацыйныя й крымінальныя справы ў раёне. Пазьней выступаў грамадзкім абаронцам, выступаў у СМІ з крытыкай раённага начальства.
Такім чынам, як кажа сам Крук, “мяне папярэдзілі, маўляў, калі ня хочаш жыць ціха, пасядзі ў турме. Але такія захады мяне ня толькі загартавалі, Я ані на хвілінку не перастану змагацца за справядлівасьць у сваім раёне, як дапамагаў, так і буду дапамагаць людзям, якія маюць патрэбу ў юрыдычнай падтрымцы”.
Карневіч: “Іван, Вы працавалі ў праваахоўных органах больш за 30 гадоў, а тут раптам ператрус робяць у вашай хаце. Як Вы гэта ўсё ўспрымалі тады?”
Крук: Сапраўды, так сумна мне ніколі не было. Я ж выдатна разумеў, што яны парушаюць усе магчымыя законы і інструкцыі. Ды і яны аб гэтым ведалі, а рабілі. Я адпрацаваў 30 гадоў у пракуратуры і ніколі не парушаў закону, бо заўсёды выконваў наказы свайго бацькі – быць сапраўдным грамадзянінам. А мой тата быў сьвятаром, сапраўдным гуманістам.
Карневіч: “Я добра памятаю суд у Лідзе, калі Вам зачытвалі прысуд. Памятаю, як Вы хваляваліся, але імкнуліся не паказваць свайго унутранага стану. А як цяпер, калі ўсё гэта мінула, успрымаеце зьняволеньне?”
Крук: “Ведаеце, калі за мной прыехалі дахаты супрацоўнікі міліцыі, каб этапіраваць, я папрасіў іх, каб яны мяне не забіралі. Я даў слова афіцэра, што раніцай роўна а 9 гадзіне буду ў міліцыі. І яны патэлефанавалі начальству, і пакінулі мяне. Потым, калі я праходзіў усе турэмныя этапы, то на кожным з іх сустракаў розных людзей, таксама й добрых. І зразумеў, што чалавекам можна заставацца паўсюль, і дзеля гэтага шмат ня трэба. Дарэчы, я ўвесь час думаў аб гэтым у камэры і імкнуўся ў любых сытуацыях заставацца чалавекам”.
“За гэты час вельмі моцна здала жонка, аднялі ў яе здароўе...”
Карневіч: “Спадар Іван, а Ваша сям’я адчула на сабе наступствы гэтай справы?”
Крук: “Ператрус да мяне прыйшлі рабіць, бо завялі крымінальную справу супраць малодшага сына. Зразумела, што гэта была толькі прычына, каб кантраляваць мяне. Магу толькі ўяўляць, колькі нацярпеўся хлопец, калі яго цягалі па судах. Бачу, што за гэты час вельмі моцна здала жонка, аднялі ў яе здароўе...”
Першы дзень на волі: з жонкай Вольгай і малодшым сынам
Карневіч: “А зараз Вы чым займаецеся?”
Крук: “Я пэнсіянэр, і надалей актыўна займаюся грамадзка-палітычнай і праваабарончай дзейнасьцю. Практычна кожны дзень зьвяртаюцца людзі, каб дапамог скласьці паперу ў міліцыю альбо пракуратуру. Калі атрымліваю новыя незалежныя выданьні, распаўсюджваю іх сярод людзей. У мяне практычна няма свабодных хвілінаў”.
Карневіч: “Спадар Іван, а Вам ніколі не хацелася адпомсьціць тым, хто Вас пасадзіў за краты?”
Крук: “Я -- чалавек ня помсьлівы. Думаю, што шмат хто зь іх разумее, што падобныя злачынствы ня маюць тэрміну даўніны, і ім давядзецца ўсё роўна адказваць. Дарэчы, у раёне няма ўжо таго пракурора, які перадаваў маю справу ў суд, і сьледчы зьехаў некуды ў Расею. Часам, калі на вуліцы сустракаю супрацоўнікаў пракуратуры, бачу, як яны апускаюць вочы і баяцца на мяне паглядзець. Некаторым з іх сорамна”.
”Я ня здолеў правесьці маці ў апошні шлях”
Карневіч: “А што было самым цяжкім у вязьніцы і ці ўзгадваеце Вы аб гэтым?”
Крук: “Я на свае вочы пабачыў, што многія з асуджаных патрапілі туды, як і я, без віны. Сапраўды, цяжка было на гэта глядзець, падчас так карцела ў роце, калі слухаў чалавека. Кожны казаў пра свой боль, а дапамагчы ні чым ня мог”.
Карневіч”А нейкі адзін дзень...”
Крук: “18-га кастрычніка я атрымаў тэлеграму, што памерла мая мама. Яна не выцерпела таго, што мяне асудзілі. І я ня здолеў правесьці яе ў апошні шлях. Цяжка мне было гэта перажыць, ды й зараз часта аб гэтым думаю...”
Карневіч: “Чаму навучыла турма?”
Крук: “Я яшчэ больш пераканаўся ў тым, што я на правільным шляху. Турма загартавала, мне зараз хочацца болей рабіць дзеля таго, каб перамагчы рэжым, які існуе ў Беларусі. На свае вочы пабачыў, як выконваюць не законы, а абслугоўваюць інтарэсы асобных людзей. Мяне гэта вельмі пакрыўдзіла. Я зразумеў, што ніякай гуманізацыі ў адносінах да чалавека ў Беларусі не існуе, а ёсьць толькі пакараньне, прыніжэньне й падаўленьне чалавечай асобы”.
Карневіч: “Вы напэўна сочыце за тым, як у розных гарадах Беларусі ідуць суды над маладафронтаўцамі ды іншымі апазыцыйна настроенымі да ўлады людзьмі...”
Крук: “Я штодня адсочваю інфармацыю пра тое, што адбываецца ў краіне. Дарэчы, часьцей за ўсё скарыстоўваю дзеля гэтага перадачы Радыё Свабода. Рэпрэсіі нарастаюць, улады хочуць зламаць волю маладых, але яны ўжо ня могуць кантраляваць усіх. Рэпрэсіўная сыстэма дае збой. Нам усім трэба аб’ядноўвацца, у нас шмат рэсурсаў, а сілы рэжыму слабеюць. Нам трэба гэта добра разумець”.
“Мне і зараз ня сорамна хадзіць па Астраўцы”
Карневіч: “Мы ўвесь час гаворым пра рэпрэсіі, рэжым, парушэньне закону сілавікамі. А як жа Вы прапрацавалі ў органах пракуратуры больш за 30 гадоў?”
Крук: “Я павінен вам сказаць, што я нават на рэспубліканскім узроўні лічыўся сярод лепшых прафэсіяналаў. І ведаеце, мне і зараз ня сорамна хадзіць па Астраўцы, паколькі ніводзін чалавек мяне не папракне, што я парушаў у адносінах да яго закон, прыніжаў, фальсыфікаваў, беспадстаўна абвінавачваў... Мне ня скажуць гэтага нават тыя, хто зьдзяйсьняў злачынствы, паколькі я прытрымліваўся закона і у адносінах зь імі. Я ўжо тады змагаўся з гэтай сыстэмай”.
Карневіч: “А турма моцна адбілася на Вашым здароўі?”
Крук: “Раней я ніколі не адчуваў боль у сэрцы, ніколі так не дакучала сьпіна. Я там зьвяртаўся да турэмных мэдыкаў, а яны мне казалі, што я прыехаў адбываць пакараньне, а не папраўляць здароўе”.
Карневіч: “А якую параду Вы далі б тым людзям, якія змагаюцца ў нашай краіне за дэмакратыю?”
Крук: “Асабліва маладым хачу сказаць: не бойцеся, змагайцеся, будзьце сапраўднымі. І, вядома, каб усе яны былі здаровымі”.
Іван Крук нарадзіўся ў вёсцы Кажан-Гарадок Берасьцейскай вобласьці. Закончыў менскую школу міліцыі ў 1972 годзе. Скончыў Калінінградзкі дзяржаўны ўнівэрсітэт, юрыст. Больш 30 гадоў адпрацаваў у праваахоўных органах. Сябра Аб’яднанай грамадзянскай партыі. Валодае нямецкай мовай. Жанаты, мае двух сыноў.
Ля помніку Ёсіфу Гашкевічу ў Астраўцы
Адзін дзень палітвязьня Васіля Лявонава, 24.10.2007 Адзін дзень у сям’і палітвязьня Валер’я Шчукіна, 23.10.2007 Адзін дзень у сям’і палітвязьня (усе перадачы), 7.03.2007