Алег Грузьдзіловіч, Менск А 8-ай гадзіне вечара на вуліцы Арлоўскай ў Менску скончылася пікетаваньне за вызваленьне Аляксандра Казуліна.
“У канцы да нас падышлі міліцыянты і вярнулі партрэты Аляксандра Казуліна з надпісамі за ягоную свабоду. Без прабачэньняў, але вярнулі. Такім чынам, плякаты з Казуліным ужо на свабодзе, засталося дамагчыся вызваленьня яго самога”, – сказаў адзін з арганізатараў акцыі былы адвакат Ігар Рынкевіч.
Нагадаем, праз гадзіну пасьля пачатку пікету міліцыянты ў цывільным адабралі ў дачок Аляксандра Казуліна Вольгі і Юлі ягоныя партрэты, на якіх было напісана “Свабоду Аляксандру Казуліну!” Ад пікетоўцаў патрабавалі спыніць акцыю на той падставе, што яна нібыта не дазволеная, але потым гэтыя патрабаваньні былі зьнятыя.
СОБРаўцы адабралі ў дачок Казуліна партрэты бацькі, 24.10.2007 У Менску пачалося пікетаваньне за вызваленьне Аляксандра Казуліна, 24.10.2007