Валянціна Аксак, Менск 21 кастрычніка на 64-м годзе жыцьця памёр вядомы гісторык, прафэсар Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту, галоўны рэдактар зачыненага ўладамі часопісу “Беларуская мінуўшчына”, адзін з ініцыятараў адраджэньня беларускае сацыял-дэмакратыі Леанід Лойка.
Гаворыць блізкі сябра, паплечнік і калега Леаніда Лойкі Аляксей Кароль:
“Гэта чалавек, які ўмацоўваў стасункі паміж Беларусьсю і Польшчай як у сваёй практычнай дзейнасьці, так і ў навуковай. Апошнія дзьве яго манаграфіі пра падзеі ў Польшчы часу іх трансфармацыі, іх перабудовы. Гэтыя кніжкі давалі і даюць прыклад таго, якім шляхам можна ісьці да трансфармацыі ад тых формаў, у якіх мы існавалі ў савецкі час, аўтарытарны і таталітарны, да нармальнага чалавечага грамадзтва”.
Вярнуўшыся на радзіму з дыпляматычнай працы ў Польшчы, Леанід Лойка абараніў доктарскую дысэртацыю, стаў выкладчыкам, а затым і загадчыкам катэдры дыпляматычнай і консульскай службы на факультэце міжнародных дачыненьняў Белдзяржунівэрсытэту.
Адначасова быў адным са стваральнікаў і галоўным рэдактарам недзяржаўнага гістарычнага часопісу “Беларуская мінуўшчына”, зачыненага потым уладамі.
Апавядае старшы навуковы супрацоўнік Інстытуту гісторыі Нацыянальнай Акадэміі навук дацэнт Валянцін Голубеў:
“Я прысутнічаў разам зь ім на навуковых канфэрэнцыях, я прысутнічаў на абароне яго доктарскай дысэртацыі, якую ён прысьвяціў палітычным партыям у пасьляваеннай Рэчы Паспалітай. Гэта была найвыдатнейшая дысэртацыя, гэта была найвыдатнейшая абарона. У памяці маёй і маіх калегаў ён застаўся прыстойным, сумленным беларусам, сапраўдным беларускім гісторыкам”.
Леанід Лойка быў адным з тэарэтыкаў адраджэньня сацыял-дэмакратыі ў Беларусі, уваходзіў у лік ініцыятараў іх аб’яднаньня.
Вось якім яго запомніць старшыня Цэнтральнага аргкамітэту Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Народная Грамада) Мікола Статкевіч:
“Чалавек прыязны, чалавек, які заўсёды выклікаў у іншых прыязнае стаўленьне, таму што сам так ставіўся да людзей. Вялікі, спакойны, добры, лагодны, які амаль ніколі не выходзіў зь сябе, які імкнуўся зразумець пазыцыю другіх людзей і які працаваў дзеля Беларусі. Гэта вельмі вялікая страта для беларускай ідэі, для беларускага адраджэньня”.
Разьвітаньне зь Леанідам Лойкам адбудзецца апоўдні 23 кастрычніка ў яго менскай кватэры, пасьля чаго ён будзе пахаваны на могілках у Смалявічах. У яго засталіся жонка Тамара, двое сыноў і двое ўнукаў.