Паўла Юхневіча арыштавалі на 15 сутак

Любоў Лунёва, Менск У судзе Савецкага раёну Менску паўторна арыштавалі актывіста моладзевага дэмакратычнага руху Паўла Юхневіча.
На хлопца склалі адразу два адміністрацыйных пратакола за нібыта нецэнзурную лаянку. Першы – падчас затрыманьня 23 жніўня “Вольнага тэатра”, другі – за тое, што ён нібыта лаяўся пасьля адбыцьця прэвэнтыўнага арышту ў турме на вуліцы Акрэсьціна.

Учора Павал адбыў сем сутак арышту напярэдадні Эўрапейскага маршу. Адразу пасьля адбыцьця пакараньня міліцыянты забралі яго з турмы на Акрэсьціна і адвезьлі ў Савецкі раённы суд.