Радыё Свабода Сур’ёзнаму крытыку неяк няёмка прызнавацца ў любві да масавых жанраў. Аднак асабіста я лічу, што кіно не варта падзяляць на высокае і нізкае. Усё значна прасьцей: ёсьць фільмы вартыя увагі і тыя, якіх лепш пазьбегнуць. Таму я шчыра раю зьвярнуць увагу на найноўшы галівудзкі м''юзыкал «Лак для валасоў». Гэта разнакаляровае падарожжа ў пачатак 60-х гадоў. Калі нагавіцы былі вузкімі, спадніцы – наадварот, Элвіс марнаваў час ў войску, а падчас тэлешоў усе танчылі твіст ды мэдысан. У цэнтры падзеяў – юная пампушка Тэмі, якая марыць аб кар’еры зоркі танцполу.
«Ляк для валасоў» - гэта падвойны рымэйк: спачатку аднаіменнае кіно зрабіў кіношны хуліган Джон Уотерс, потым сюжэт перанесьлі на брадвэйскую сцэну. А зараз ён зноў трапіў ў кіно. Атрымалася сьмешна, лёгка і трошкі сантымэнтальна. Акторы заўзята гойсаюць ў штучнай рэтра-прасторы і кожны мае свой зорны момант. Але нумар першы ў гэтым шоў – безумоўна Джон Траволта. Ён выконвае ролю… маці Тэмі. Так, Траволта пераўвасабляецца жанчыну – і да таго вельмі сур’езных габарытаў. І робіць гэта абсалютна бліскуча. Ды што тут казаць! Глядзіце самі!
- Галоўнае адмоўнае ўражаньне – нібыта чорная камэдыя «Забей мяне!». Кажу «нібыта» - таму што сьмяяцца тут варта адзінае з аўтарскіх амбіцыяў. Неблагі рэжысэр Джон Дал абраў сваім героем прафэсійнага кілера. І да таго – заўзятага п’янтоса. А той марыць пра каханьне.
Раней Дал рабіў жорсткае крымінальнае кіно. Зараз гуляе ў лірыку дзеля асоб сярэдняга ўзросту. Зьмена стылю, павольная інтанацыя, цалкавітая адсутнасьць уцямнай ідэі. Тут ёсьць добрыя акторы - Бен Кінгсьлі ды Цеа Леоні. Але няма галоўнага: нагоды, каб мы пагадзіліся правесьці пару гадзінаў менавіта ў гэтай кампаніі. - А зараз - мой асабісты выбар гэтага тыдня. Кінадэбют Роберта Радрыгеса - «Эль Мар’ячы» альбо проста «Музыка». Нікому не вядомы мэксыканскі хлопец марыў пра кіно. І пайшоў зарабляць на свой першы фільм у якасьці выпрабавальніка новых лекаў. Дзякуй богу, лекі былі якаснымі. Ды й фільм атрымаўся зусім неблагі.
Зараз гісторыю хлопца са стрэльбай ў гітарным куфры ведае кожны. Бо Радрыгес паўтараў яе шмат разоў. Але першы – заўсёды лепшы. І танны шык «Эль Мар’ячы» вабіць нашмат больш за ўсе далейшыя вычварэньні свайго аўтара.