Алесь Дашчынскі, Менск Сёньня ў менскім офісе АБСЭ лідэры аб’яднаных дэмсілаў сустрэліся з дакладчыкам палітычнага камітэту Парлямэнцкай Асамблеі Рады Эўропы Андрэа Рыгоні.
Старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька падзякаваў спадару Рыгоні за ягоную заяву — той казаў, што прыедзе ў Менск толькі калі Эўрапейскі марш пройдзе без эксцэсаў і правакацыяў.
Лідэры апазыцыі заклікалі спадара Рыгоні й міжнародную супольнасьць паставіцца з той жа ўвагай да Сацыяльнага маршу.
Спадар Лябедзька заявіў пасьля сустрэчы:
“Рыгоні расьце. Я бачу дынаміку росту параўнальна з папярэднімі сустрэчамі. І я думаю, што крытыка, якая прагучала з нашых вуснаў напярэдадні яго прыезду, таксама спрыяла таму, каб ён больш дасканала вывучаў сытуацыю.
Некалькі прынцыповых рэчаў, якія ён заявіў. Першае, што ёсьць розьніца — дыялёг, статус спэцыяльна запрошанага і сталае сяброўства ў арганізацыі. Гэта вельмі важна, ён бачыць гэтую розьніцу.
Ён прыхільна паставіўся да прапановы, якая была намі агучаная, — пытаньне пра статус спэцыяльна запрошанага ня можа быць разгледжанае раней, чым пройдзе выбарчая кампанія. Толькі пасьля гэтага мы можам. Дагэтуль мы можам абмяркоўваць тэму дыялёгу.
Ён сказаў, што сытуацыя такая: перад намі не шаша, а маленькая сьцежка, і па ёй трэба ісьці. І мы тут таксама згодныя”.