Вячаслаў Кулік, Менск У Слоніме і Гомелі мясцовыя ўлады адмовілі прадпрымальнікам у правядзеньні мітынгаў. Няма пакуль адказу на заяўку на мітынг ў Віцебску.
Ініцыявалі акцыю актывісты грамадзкага аб’яднаньня “Пэрспэктыва”. Яго старшыня Анатоль Шумчанка ў інтэрвію Радыё Свабода заявіў:
“Мы тлумачым чыноўнікам, што выстаўляем толькі эканамічныя патрабаваньні. Арыентуемся на абяцаньне Аляксандра Лукашэнкі “не пагаршаць умоваў для разьвіцьця малога бізнэсу”.
Але як у Слоніме, так і ў Гомелі чыноўнікі далі адказ, што мэты мітынгу нібыта не адпавядаюць заканадаўству.
Хлусьня! 10 верасьня ў Менску, а пазьней і ў Берасьці адбыліся афіцыйна дазволеныя мітынгі з дакладна такой жа фармулёўкай мэты. Атрымліваецца, што чыноўнікі па-рознаму трактуюць нашы заяўкі на мітынг як інфармацыйную акцыю”.
Са словаў Анатоля Шумчанкі, як у Слоніме, так і Гомелі і раней забаранялі мітынгі сябраў аб’яднаньня “Пэрспэктыва”. Шумчанка кажа, што ў рэгіёнах супраць прадпрымальнікаў выкарыстоўваюць тыя ж мэтады, што і супраць апазыцыі.
“У лістападзе ў Менску мы зноў будзем праводзіць мітынг беларускіх прадпрымальнікаў, і гэтыя праблемы будуць агучаныя на поўны голас”, - заяўляе Анатоль Шумчанка.
У Берасьці адбыўся мітынг прадпрымальнікаў, 24.09.2007 Прадпрымальнікі патрабуюць сустрэчы з Лукашэнкам, 10.09.2007