Алесь Дашчынскі, Менск Працягваецца візыт у Менск дакладчыка па Беларусі палітычнага камітэту Парлямэнцкай Асамблеі Рады Эўропы Андрэа Рыгоні. Мэта візыту — падрыхтоўка справаздачы пра сытуацыю ў Беларусі, якая выйдзе на пачатку 2008 году. Сёньня спадар Рыгоні адказаў на пытаньні карэспандэнта “Свабоды”.
"Пакуль мы знаходзімся на пачатку нашага дыялёгу з беларускімі ўладамі"
Паводле Андрэа Рыгоні, аднаўленьне для беларускага парлямэнту статусу спэцыяльна запрошанага ў Парлямэнцкай Асамблеі Рады Эўропы — пытаньне блізкай будучыні.
Пакуль што бакі знаходзяцца на стадыі пажаданьняў. Цяперашні візыт мае аднавіць перапынены дыялёг.
Карэспандэнт: “Адно з патрабаваньняў Эўразьвязу да ўладаў Беларусі — вызваліць палітзьняволеных. Ці зможаце падчас візыту сустрэцца з палітзьняволенымі ў вязьніцы, да прыкладу, з Аляксандрам Казуліным ці Зьмітром Дашкевічам?”
Рыгоні: “Мы гаварылі пра гэта. Пабачым, ці здолеем правесьці падобныя наведваньні, зыходзячы з тых сустрэчаў, якія ў нас адбудуцца сёньня і заўтра. Падчас дыялёгу, гутарак, якія мы праводзілі з кіраўніцтвам Беларусі, мы спадзяемся, што мы атрымаем падобную магчымасьць. Пакуль што канкрэтна мы не называлі ніякіх імёнаў, і гэтай сытуацыі канкрэтна не разьбіралі”.
Карэспандэнт: “З вамі меўся прыехаць дэпутат Парлямэнцкай Асамблеі Рады Эўропы Хрыстас Пургурыдэс. Чаму яго няма?”
Рыгоні: “Гэта дзьве розныя місіі. Пургурыдэс уваходзіць у юрыдычны камітэт Рады Эўропы. Яго кампэтэнцыя строга вызначаная. Я ж уваходжу ў палітычны камітэт Рады Эўропы. Таму спэктар маіх дзеяньняў нашмат шырэйшы. Гэта два розныя камітэты, і яны выконваюць свае місіі асобна.
Больш за тое, у маёй місіі ня быў прадугледжаны ўдзел кагосьці зь юрыдычнага камітэту. І гэта натуральна. У Радзе Эўропы кожны камітэт дзейнічае самастойна”.
Сябры дэлегацыі дадалі, што даклад Пургурыдэса прысьвечаны парушэньням у галіне крымінальнага права паводле палітычных матываў. Даклад спадара Рыгоні мае больш агульны характар і адносіцца да сытуацыі ў цэлым у Беларусі.
Паліткамітэт выступае за дыялёг паміж Беларусьсю і іншымі дзяржавамі-сябрамі Рады Эўропы, таму менавіта гэтая задача і выконваецца ў рамках місіі спадара Рыгоні.
Карэспандэнт: “Некаторым эўрапейскім парлямэнтарам беларускія ўлады не даюць візаў. Ці абмяркоўваеце вы гэтае пытаньне з уладамі?”
Рыгоні: “Пакуль мы пра гэта не гаварылі. У нас такіх праблемаў не было. Пакуль мы знаходзімся ў пачатку нашага дыялёгу зь беларускімі ўладамі і да асобных прыватных пытаньняў не пераходзілі.
Мы абмяркоўвалі агульныя пытаньні. У прыватнасьці, пытаньне ўвядзеньня мараторыю на сьмяротнае пакараньне, мы гаварылі пра выбарчае права, пра сытуацыю ў мэдыях, абмяркоўвалі цэлы шэраг іншых агульных пытаньняў”.
Карэспандэнт: “А якое значэньне для Рады Эўропы маюць 12 палітычных умоваў Эўразьвязу?”
Рыгоні: “У Рады Эўропы ёсьць уласнае ўяўленьне, уласная карціна. Мы маем асаблівы падыход. Мы робім спробу аднавіць дыялёг, які павядзе нас у гэтым кірунку. Мы толькі ў самым пачатку.
Мы розныя інстытуты, але шлях у нас, зразумела, адзін. Многія з тых умоваў ужо ўтрымліваюцца ў тых дакладах, якія былі зробленыя па Беларусі. Пакуль што нашая місія яшчэ не пачыналася, бо мы мусім сустрэцца з усімі апазыцыйнымі сіламі, няўрадавымі арганізацыямі. Пакуль што мы ня можам меркаваць, ці дайшлі мы да канца, ці выканалі ўсе мэты нашай місіі”.
"Я займаюся палітыкай. Я ня голуб і ня ястраб"
Карэспандэнт: “Некаторыя адмыслоўцы ў Беларусі адносяць вас да эўрапейскіх палітыкаў, так званых “галубоў”, якія гатовыя пайсьці на саступкі беларускім уладам. Ці пагаджаецеся вы з такой ацэнкай?”
Рыгоні: “Я займаюся палітыкай. Я ня голуб і ня ястраб. Але гаворка не ідзе пра саступкі. Больш за тое, я нават ня маю такой магчымасьці — камусьці нешта прадстаўляць. Я прыехаў сюды, каб адкрыць шлях да дыялёгу.
А дыялёг аднаўляецца ўсімі магчымымі намаганьнямі. З дапамогай уладаў, апазыцыі, НДА, мэдыяў. Мы нікому нічога не павінны прадстаўляць у выглядзе саступак. Рада Эўропа толькі што можа — спрыяць. Мы спрыяем працэсу дэмакратыі”.
Ці наведае Андрэа Рыгоні Аляксандра Казуліна?, 18.10.2007 А. Рыгоні: "Пытаньне пра статус Беларусі ў Радзе Эўропы - адкрытае", 16.10.2007 Дакладчык у справах Беларусі зьбіраецца вывучаць сытуацыю на месцы, 16.10.2007 Рэвэрансы Менску ў бок Захаду скончацца па перамовах з Масквой аб газе?, 16.10.2007 Андрэа Рыгоні падрыхтуе даклад пра сытуацыю ў Беларусі, 16.10.2007 А. Рыгоні: "Пытаньне пра статус Беларусі ў Радзе Эўропы - адкрытае", 16.10.2007 Гайдукевіч заявіў у Рыме, што ў Беларусі няма палітвязьняў, 22.06.2007 Новы дакладчык па Беларусі выступае за дыялёг з уладай і апазыцыяй, 14.02.2007 149; Ці выпрацуе Эўропа кансалідаваную пазыцыю адносна Беларусі?, 17.04.2007