Радыё Свабода "Выказваньні прэзыдэнта Беларусі на адрас габрэяў выклікаюць зьдзіўленьне і шкадаваньне" — так пракамэнтаваў пасол Ізраілю ў Беларусі Зэеў Бэн-Ар''е словы Аляксандра Лукашэнкі, што прагучалі 12 кастрычніка падчас сустрэчы з прадстаўнікамі расійскіх рэгіянальных СМІ.
Падчас прэсавай канфэрэнцыі кіраўнік Беларусі заявіў: "Калі вы былі ў Бабруйску, вы бачылі, у якім стане горад. У яго страшна было зайсьці! Сьвінушнік быў! Гэта ў асноўным быў яўрэйскі горад. Ну, вы ведаеце, як яўрэі ставяцца да месца, дзе яны жывуць. Паглядзіце ў Ізраілі".
Паводле ізраільскага дыплямата, у выказваньнях беларускага прэзыдэнта "чуюцца водгукі, як я спадзяваўся, даўно пахаванага гісторыяй адукаванага чалавецтва міту аб габрэях як неахайных, брудных, з дрэнным пахам, міту антысэміцкага". "Такое ўражаньне, што Бабруйск быў незалежнай габрэйскай вотчынай са сваім асобным бюджэтам, а не адным зь беларускіх гарадоў, дзе адказнасьць за добраўпарадкаваньне і сродкі для гэтага былі ў руках афіцыйных уладаў. Дзякуй Богу, што цяпер знаходзяць сродкі на добраўпарадкаваньне", — сказаў ізраільскі пасол.
Ён таксама выказаў спадзяваньне, "што ў Беларусі, на зямлі якой загінула ад рук нацыстаў і іх памагатых ледзь не ўся адна з самых вялікіх у Эўропе габрэйскіх абшчынаў, будуць з большай увагай ставіцца да праяў антысэмітызму (напрыклад, да нядаўняга апаганеньня габрэйскіх магіл у тым самым Бабруйску і надпісам "Бей жыдоў" на доме, дзе знаходзіцца кіраўніцтва яўрэйскай абшчыны ў Слуцку) і ўстрымлівацца ад любых заяў, якія могуць стымуляваць падобныя сумныя зьявы".