Галіна Абакунчык, Менск Сёньня ў Менску пад эгідай дзяржавы праходзіць 12-ы міжнародны экалягічна-энэргетычны форум. Ён прысьвечаны пытаньням энэргетычнай бясьпекі краіны.
Адно з галоўных пытаньняў форуму – будаўніцтва атамнай электрастанцыі ў Беларусі.
“Прыярытэты ў энэргазьберагальнай палітыцы, новыя тэхналёгіі, будаўніцтва цеплавых, атамных электрастанцыяў – вось такія праблемы будуць абмяркоўвацца”, – расказала прэсавая сакратарка Міністэрства энэргетыкі Людміла Зяньковіч.
Навукоўцы і эканамісты, якія не належаць да ўрадавых колаў, на абмеркаваньне стратэгічных пытаньняў беларускай эканомікі і палітыкі не запрашаюцца. Вось як гэта тлумачыць палітык і эканаміст Яраслаў Раманчук:
“Яны баяцца прызнаць: іхныя прапановы блякуюць схемы, што дапамаглі б зьнізіць кошт электраэнэргіі ўтрая. Адносна атамнай станцыі, то яна таксама здольная пагубіць беларускую эканоміку. Бо можа ператварыцца ў БАМ, якім той быў для Савецкага Саюзу”.
Тым ня менш, паводле афіцыйных крыніцаў, нягледзячы ні на што, ужо ідзе актыўная падрыхтоўка да будаўніцтва АЭС. Незалежныя экспэрты ня маюць агульнай думкі што да яе пэрспэктывы, аднак усе пагаджаюцца ў адным – ідэя рэалізуецца без уліку грамадзкай думкі.
“У беларускага народу не спыталіся, – гаворыць адмысловец у галіне ядзерных тэхналёгіяў акадэмік Іван Нікітчанка. – У нас у канстытуцыі запісана, што ў такім пытаньні павінен быць рэфэрэндум. Дык чаму ж яны не праводзяць? Гэта толькі на нашых дзяцей і ўнукаў павесяць пазыку. Бо называліся дзьве лічбы – 2,2 мільярда ці 5 мільярдаў за будаўніцтва. Скрадуць процьму грошай, як у нас цяпер аграгарадкі будуюцца. Няма каштарыснай дакумэнтацыі: гэта ж адкрыты сэйф з грашмі – крадзі колькі хочаш. Гэта ж будзе тое самае і са станцыяй. Таму нам трэба адмахвацца нагамі і рукамі ад гэтай ідэі”.
Паводле афіцыйнай інфармацыі, пляцоўка для будаўніцтва АЭС у Беларусі будзе выбраная да завяршэньня 2008 году. У 2014 годзе павінен пачаць працаваць першы энэргаблёк, завяршэньне будаўніцтва плянуецца да 2018 году.
Што скажа М.Гарбачоў пра будаўніцтва АЭС у Беларусі?, 13.09.2007 Беларускую АЭС могуць наблізіць да Эўразьвязу?, 06.09.2007