Вольга Караткевіч, Прага Арганізацыя "Рэпартэры бязь межаў" распаўсюдзіла чарговую справаздачу зь індэксам свабоды прэсы ў сьвеце. Ў сьпісе 169 краін. Апошняй адзначаная Эрытрэя. Беларусь на 151-ым месцы, як і ў мінулай справаздачы.
У гэтым рэйтынгу "Рэпартэраў бязь межаў" Эрытрэя заняла месца Паўночнай Карэі, якая летась была апошняй. Паводле прадстаўніцтва арганізацыі, "нічога дзіўнага тут няма, нават калі мы ўсе ведаем аб перасьледзе прэсы ў Паўночнай Карэі і Туркмэністане, якія займаюць перадапошнія месцы, у Эрытрэі – горш. Незалежную прэсу зьнішчыў прэзыдэнт Ісаяс Афіворкі. А тыя некалькі журналістаў, хто рызыкнуў крытыкаваць рэжым – у турме. Мы ведаем, што чацьвёра зь іх памерлі, і ў нас ёсьць падставы меркаваць, што астатніх можа чакаць такі ж лёс".
Па-за межамі Эўропы няма рэгіёну, дзе б не было цэнзуры ці гвалту ў дачыненьні да журналістаў, – гаворыцца ў справаздачы "Рэпартэраў бязь межаў". З 20 самых рызыкоўных – 7 у Азіі (Пакістан, Шры Ланка, Лаос, Віетнам, Кітай, Бірма і Паўночная Карэя). 5 – афрыканскія краіны: Этыёпія, Экватарыяльная Гвінэя, Лібія, Самалі і Эрытрэя. 4 на Блізкім Усходзе – Сырыя, Ірак, Палестына і Іран. І тры – гэта постсавецкія краіны Беларусь, Узбэкістан і Туркмэністан. З амэрыканскага кантынэнту – Куба.
Паводле рэйтынгу свабоды мэдыяў у 2007, Беларусь займае 151-ае месца з 169 краін – як і ў мінулай справаздачы. Перад Беларусьсю – Этыёпія, за Беларусьсю – Пакістан. На апошнім месцы – Эрытрэя. На перадапошнім – Паўночная Карэя.
У камэнтарах супрацоўнікі "Рэпартэраў бязь межаў" адзначаюць пагаршэньне сытуацыі з мэдыямі ў Расеі. І паніжаны ў гэтым годзе рэйтынг Узбэкістану. А таксама пра Беларусь. Гаворыць прадстаўніца арганізацыі "Рэпартэры бязь межаў" у Эўропе і ў постсавецкіх краінах Эльза Відал.
"Яшчэ адна крыніца для хваляваньня – Беларусь, яна на 151 месцы. Гэтая краіна вядомая як апошняя дыктатура на мяжы з Эўропай. На жаль, нават нядаўна мы былі сьведкамі арыштаў, прэвэнтыўных затрыманьняў апанэнтаў і незалежных журналістаў для таго, каб яны не ўзялі ўдзелу ў апазыцыйным маршы. Такім чынам – два чырвоныя сыгналы з былога СССР".
Самыя свабодныя мэдыі ў Ісьляндыі. Пасьля йдуць Нарвэгія, Эстонія, Славаччына, Бэльгія, Фінляндыя... Латвія – на 12-ым месцы. Чэская Рэспубліка – на 14-ым. Больш свабоднымі за Беларусь краінамі для журналістаў лічацца, напрыклад, Таджыкістан і Азэрбайджан, Руанда і Саудаўская Арабія. ЗША займаюць 48-ае месца, Украіна – на 93-яй пазыцыі, Расея – на 144-ым месцы.
"Кепскімі эўрапейскімі хлопчыкамі" называюць "Рэпартэры бязь межаў" Баўгарыю і Польшчу. Індэкс свабоды прэсы там – 51-ае месца ў Баўгарыі і 56-ае ў Польшчы. У сувязі з апошняй гаворыцца аб уплыве братоў Качыньскіх на СМІ.
"Рэпартэры бязь межаў" ставараюць свой рэйтынг праз рассылку апытаньня 15 арганізацыям, якія займаюцца свабодай слова, журналістам, дасьледчыкам, юрыстам і актывістам у галіне правоў чалавека. У анкеце 50 пытаньняў, датычных свабоды слова ў канкрэтнай краіне. У сьпісе 169 краінаў. Астатніх няма з прычыны адсутнасьці інфармацыі.