Алесь Дашчынскі З 16 па 19 кастрычніка ў Менску будзе знаходзіцца з візытам спэцдакладчык ПАРЭ Андрэа Рыгоні (Італія).
Мэтай ягонага прыезду будзе збор інфармацыі пра сытуацыю ў Беларусі для падрыхтоўкі адмысловага дакладу.
Спадар Рыгоні мяркуе сустрэцца з прадстаўнікамі афіцыйнага Менску – са старшынёй Палаты прадстаўнікоў, міністрамі замежных справаў і юстыцыі. Таксама Андрэа Рыгоні сустрэнецца з прадстаўнікамі грамадзянскай супольнасьці і няўрадавых арганізацый.
Паводле прэсавай службы ПАРЭ, візыт спэцдакладчыка мае на мэце “надаць імпульс палітычнаму дыялёгу з усімі зацікаўленымі бакамі і мае на мэце прасоўваньне ў Беларусі каштоўнасьцяў Рады Эўропы”.
У студзені 2007 года ў Беларусі з афіцыйным візытам ужо пабываў старшыня ПАРЭ Рэнэ ван дэр Ліндэн.
Ці прыедзе спэцдакладчык Андрэа Рыгоні ў Беларусь?, 13.10.2007 У Менск зьбіраецца спэцдакладчык Андрэа Рыгоні, 01.10.2007