Сяргей Астраўцоў, Горадня У Мастах міліцыянты шукалі сёньня двух актывістаў — Зьмітра Кухлея і Алеся Зарэмбюка, ім прыносілі дахаты позвы, каб хлопцы прыйшлі ў мясцовы пастарунак 14 кастрычніка.
Зьміцер Кухлей зьяўляецца дэпутатам Мастоўскага раённага савету. У чацьвер ён перадаў у раённую пракуратуру скаргу на дзеяньні міліцыянта Лойкі і супрацоўніка КДБ Жывушкі. Ён лічыць, што яго незаконна затрымалі сёлета 26 сакавіка і пасадзілі на трое сутак. Зьміцер зазначае таксама, што яго затрымлівалі падчас апошніх прэзыдэнцкіх выбараў, ён лічыць, што гэта робіцца ў рамках кампаніі арыштаў напярэдадні акцый апазыцыі.
Міліцыянты патлумачылі жонцы Кухлея, што яго нібыта выклікаюць з нагоды ягонай скаргі — у якасьці пацярпелага.
Другі актывіст, Алесь Зарэмбюк, перакананы, што іх абодвух папросту хацелі схапіць. Жонцы Алеся сказалі, што яго выклікаюць з нагоды крадзяжа кампутара, зьдзейсьненага два дні таму. Сам ён зазначае, што быў апошнім часам на сэсіі ў Віленскім пэдагагічным унівэрсытэце і толькі сёньня вярнуўся.
Яшчэ двое моладзевых актывістаў пакарана арыштамі, 12.10.2007