Віцебскія прадпрымальнікі зноў падалі заяўку на мітынг пратэсту

Радыё Свабода, Віцебск Ужо другі раз віцебскія прадпрымальнікі імкнуцца публічна выказаць незадаволенасьць указамі Аляксандра Лукашэнкі, якія, мяркуюць прадпрымальнікі, абмяжоўваюць іхныя правы.
Мінулы раз гарадзкія ўлады фактычна адмовілі ў правядзеньні мітынгу, прапанаваўшы за два дні ўзгадніць акцыю зь міліцыяй, хуткай дапамогай ды жыльлёва-камунальнай гаспадаркай.

Паколькі мітынг, які прадпрымальнікі меркавалі правесьці 24 верасьня, так і не адбыўся, у гарвыканкам накіравалі новую заяву.

Цяпер акцыю мяркуюць правесьці 29 кастрычніка ў парку імя 30-годзьдзя ВЛКСМ.

Гэты парк знаходзіцца далёка ад цэнтру, і там звычайна вельмі мала людзей, але ў свой час гарадзкія ўлады вызначылі менавіта гэтае месца для масавых акцыяў.

Атрымаць адказ з гарвыканкаму прадпрымальнікі спадзяюцца да 25 кастрычніка.



• Віцебскі гарвыканкам ня даў прадпрымальнікам магчымасьці зладзіць мітынг, 22.09.2007