Хваля арыштаў дакацілася да Мазыра

Любоў Лунёва, Менск У Мазыры арыштаваны актывіст дэмакратычнага руху Павал Наздра.
Яго “стандартна” абвінавацілі ў дробным хуліганстве.

Сам Павал Наздра лічыць, што арышт на 3 сутак учынены менавіта дзеля таго, каб ён не патрапіў у нядзелю ў Менск на “Эўрапейскі марш”.