Алесь Дашчынскі, Менск Сёньня кіраўнік Беларусі выступіў на нарадзе, дзе разглядалі падрыхтоўку да будаўніцтва атамнай электрастанцыі. Аляксандар Лукашэнка заявіў, што стварэньне ўласнай ядзернай энэргетыкі — безальтэрнатыўны варыянт гарантыі нацыянальнай бясьпекі. Таму без АЭС Беларусь не пражыве, і яна будзе будавацца, заявіў Лукашэнка.
Да 2020 году Беларусь пабудуе атамную электрастанцыю магутнасьцю 2000 мэгават. Аляксандар Лукашэнка даручыў Міністэрству энэргетыкі рыхтавацца да правядзеньня тэндэру.
Станцыя будзе мець рэактар трэцяга пакаленьня. Для яе абсталяваньня разглядаюцца тры варыянты — група кампаніяў ЗША і Японіі, Францыі і Нямеччыны, а таксама Расеі.
Паводле прэсавай службы прэзыдэнта, пляцоўку пад станцыю абяруць напрыканцы 2008-га — на пачатку 2009 году.
Цяпер разглядаюцца два варыянты — Краснапалянскі і Кукшынаўскі ў Магілёўскай вобласьці. Ёсьць таксама некалькі запасных у іншых рэгіёнах краіны.
Генэральны праект можа падрыхтаваць беларускі бок. Аляксандар Лукашэнка даручыў у наступным годзе пачаць падрыхтоўку пэрсаналу для АЭС —каля дзьвюх з паловай тысяч чалавек.
А.Лукашэнка заявіў:
“Мы вызначыліся, што стварэньне ўласнай ядзернай энэргетыкі ёсьць безальтэрнатыўным варыянтам гарантыі нашай нацыянальнай бясьпекі. Безь яе Беларусь не пражыве. Мы яе пабудуем. Ня мы пабудуем, пабудуюць іншыя, калі захочуць дабра для сваёй краіны. Таму будаваць атамную станцыю трэба. І мы будзем яе будаваць”.
Таксама Лукашэнка адзначыў, што “энэргетыка з чыста эканамічнага пытаньня ператварылася ў палітычнае, у фактар, які вызначае асновы дачыненьняў паміж дзяржавамі й цэлымі дзяржаўнымі аб’яднаньнямі”.
Кіраўнік цэнтру “Стратэгія” Леанід Заіка сказаў:
“Калі казаць пра палітычны бок, то ўсе 1990-я гады расейскае кіраўніцтва лічыла, што толькі апазыцыя і толькі ворагі Масквы хочуць будаваць АЭС у Беларусі. І калі Лукашэнка гэта кажа ў працэсе ўзаемадзеяньня ў тарыфах на газ, гэта падкрэсьлівае тое, што беларускі прэзыдэнт арыентуецца на адыход ад Расеі”.
Якраз сёньня ў Маскве, паводле афіцыйных крыніцаў, пачаліся перамовы ў пытаньні паставак расейскага газу ў Беларусь у 2008 годзе, а таксама пра пастаўкі да канца гэтага году.
У складзе дэлегацыі міністар энэргетыкі Беларусі Аляксандар Азярэц і генэральны дырэктар “Белтрансгазу” Ўладзімер Маёраў. Яны мусяць правесьці перамовы з кіраўніцтвам “Газпрому”.
Аднак ніякай інфармацыі адносна сустрэчы не падаюць ні ў беларускім Міністэрстве энэргетыкі, ні ў “Газпроме”. Прадстаўнік “Газпрому” Сяргей Купрыянаў сказаў, што ў кіраўніка канцэрну Мілера ніякіх сустрэчаў не заплянавана.
Адносна ўзаемадзеяньня на наступны год спадар Купрыянаў сказаў:
“Усе прынцыповыя пытаньні адрэгуляваныя і прапісаныя ў кантракце. Цана будзе сфармаваная па выніках, у тым ліку сьнежня. Усе асноўныя пытаньні, зьвязаныя з пастаўкамі да 2011 году, прапісаныя ў нас выразна ў кантракце. Гэта ўсе нашы камэнтары на гэты конт. Іншых камэнтароў ня будзе”.
Што скажа М.Гарбачоў пра будаўніцтва АЭС у Беларусі?, 13.09.2007 Беларускую АЭС могуць наблізіць да Эўразьвязу?, 6.09.2007 Хаваць радыёактыўныя адыходы ў Беларусі практычна няма дзе, 6.08.2007 Магілёўская зямля ня хоча трымаць АЭС?, 13.07.2007 Да 2018 году Беларусь будзе мець уласную АЭС, 12.07.2007