Радыё Свабода У фэстывалі дакумэнтальных фільмаў “Пэрспэктыва”, што праходзіў у Нюрнбэргу, у Нямеччыне, прыз сымпатый моладзевага журы ўзяў фільм Міраслава Дэмбіньскага “Ўрок беларускай мовы”, прысьвечаны палітычнай дзейнасьці беларускай моладзі. На погляд грамадзкіх актывістаў, гэтая перамога сьведчыць пра рост цікавасьці эўрапейцаў да Беларусі.
Фэстываль “Пэрспэктыва” праходзіў з 1 па 10 кастрычніка ў нямецкім горадзе Нюрнбэрг. Пасьля таго, як дакумэнтальная стужка “Ўрок беларускай мовы” ўзяла прыз сымпатыяў моладзевага журы, арганізатары вырашылі працягнуць ягоны паказ, а таксама запрасіць аднаго з герояў фільму Франака Вячорку на сустрэчы з цікаўнымі гледачамі.
Вячорка: “Я сустракаўся з рознымі ўзроставымі групамі людзей. Са школьнікамі 13-15 гадоў, студэнтамі, людзьмі зусім сталага веку. І ў залежнасьці ад узросту розьніліся пытаньні, якія іх цікавілі, вельмі рознае ўспрыманьне інфармацыі пра Беларусь і ўласна фільму “Ўрок беларускай мовы”. Маладзейшых найперш цікавілі жыцьцё моладзі ў Беларусі, творчасьць, змаганьне, падпольная музыка. Шмат пытаньняў было пра беларускую турму – як там? Я распавёў пра Акрэсьціна... Старэйшых больш цікавіць повязь з камуністычным мінулым, чамусьці з трэцім рэйхам шмат паралеляў праводзілі. Калі закранаецца гэтая тэма, адразу ўзьнікае пачуцьцё іхнай салідарнасьці зь беларусамі”.
Гэткую ж думку выказвае адзін зь ініцыятараў стварэньня інтэрнэт-рэсурсу eurobelarus.info Улад Вялічка.
Мэта сайту – аптымізаваць і спрасьціць ўзаемадачыненьні паміж трэцім сэктарам краін Эўразьвязу і Беларусі.
“Рост цікавасьці да Беларусі – перш за ўсё на роўні звычайных грамадзянаў. Тэма Беларусі сёньня на парадку дня для Эўропы – існуе. Даўно ўжо было жаданьне зрабіць гэткі інфармацыйна-кантактны рэсурс, які б усталёўваў гэты мост, Беларусь-Эўропа, больш стала. І сытуацыя, калі Беларусь стала цікавай тэмай для эўрапейцаў, стварыла ўмовы, калі мы папрасілі анкеты эўрапейскіх арганізацыяў для нашай базы дадзеных – і яны адгукнуліся. Вырашылі, што так, трэба рабіць гэта. Значыць, у іх ёсьць цікавасьць да Беларусі”.
Вячорка: “Я сустракаўся з рознымі ўзроставымі групамі людзей. Са школьнікамі 13-15 гадоў, студэнтамі, людзьмі зусім сталага веку. І ў залежнасьці ад узросту розьніліся пытаньні, якія іх цікавілі, вельмі рознае ўспрыманьне інфармацыі пра Беларусь і ўласна фільму “Ўрок беларускай мовы”. Маладзейшых найперш цікавілі жыцьцё моладзі ў Беларусі, творчасьць, змаганьне, падпольная музыка. Шмат пытаньняў было пра беларускую турму – як там? Я распавёў пра Акрэсьціна... Старэйшых больш цікавіць повязь з камуністычным мінулым, чамусьці з трэцім рэйхам шмат паралеляў праводзілі. Калі закранаецца гэтая тэма, адразу ўзьнікае пачуцьцё іхнай салідарнасьці зь беларусамі”.
”Пыталіся пра турмы, пра падпольную музыку...”
На думку Франака Вячоркі, цікаўнасьць гледачоў да “Ўрока беларускай мовы” – яскравая прыкмета падвышэньня цікаўнасьці эўрапейцаў да Беларусі.Гэткую ж думку выказвае адзін зь ініцыятараў стварэньня інтэрнэт-рэсурсу eurobelarus.info Улад Вялічка.