Радыё Свабода, Варшава Увечары 10 кастрычніка ў Варшаве адбылася ўсясьветная прэм’ера польска-амэрыканска-нарвэскага дакумэнтальнага фільму выбітнага польскага рэжысэра Анджэя Фідыка “Беларускі Вальс”. Галоўны герой стужкі – вядомы мастак Алесь Пушкін, праз асобу якога рэжысэр паказвае сучаснае жыцьцё перадусім у беларускай правінцыі.
У фільме Анджэя Фідыка мы бачым Алеся Пушкіна ня толькі як мастака і аўтара шырокавядомых пэрфомансаў, але таксама заглядаем у ягонае асабістае жыцьцё, жыцьцё ягонай сям’і.
Анджэй Фідык кажа, што яму пашчасьціла з героем:
“Я заўсёды прыхільнік таго, каб дакумэнтальнае кіно было ня менш цікавым, чым кіно мастацкае, і за гэта мяне часта крытыкавалі клясыкі польскай дакумэнталістыкі. Але я свайго падыходу не зьмяняю і кіруючыся ім шукаў ідэю, як зрабіць фільм пра Беларусь. А каб фільм добра глядзеўся, каб яго хацелася гладзець, патрэбны выразны герой”.
Пасьля таго, як прэм’ерны паказ скончыўся, гледачы віталі рэжысэра аплядысмэнтамі.Некаторыя з прысутных, аднак, зьвярталі ўвагу на тое, што фільм “Беларускі вальс” паказвае Беларусь у стэрэатыпны спосаб – зь п’янымі правінцыйнымі мужыкамі ды парадам на Дзень перамогі. Між тым сам рэжысэр з такой думкай ня згодны.
“Ведаеце, для мяне гэта зусім не стэрэатып, бо я такіх рэчаў ніколі ў жыцьці ня бачыў. Для мяне стэрэатыпны фільм ці матар’ял пра Беларусь – гэта такі, дзе паказваюць, як міліцыянты зьбіваюць людзей дубінкамі. Тое, што мы зьнялі ў Бабры, дзе жыве Алесь Пушкін, само ішло ў камэру, мы ня бегалі па мястэчку ў пошуку п’яных людзей. Але факт ёсьць фактам, і я сьмела магу пра гэта казаць, бо быў шмат у якіх краінах сьвету: Беларусь – гэта адзіная такая краіна, дзе калі на правінцыі пабачыш больш чым аднаго мужчыну, калі разам ідуць двое ці трое, дык абавязкова з пляшкай. Няма іншага варыянту. У Беларусі зусім іншы маштаб гэтай зьявы, чым у іншых краінах”.
На прэм’еры “Беларускага вальсу” не было Алеся Пушкіна.
Фільм Анджэя Фідыка “Беларускі вальс” намінаваны да адной з найбольш прэстыжных узнагародаў для дакумэнтальнага кіно – Узнагароды Эўрапейскай кінаакадэміі. Пераможцы будуць абвешчаныя 1 сьнежная ў Бэрліне.