Сяргей Астраўцоў, Горадня Сёньня ўвечары ў Горадні, паводле апошніх зьвестак, затрыманыя тры чалавекі — Ігар Банцар, Мікола Лемяноўскі, Анжаліка Борыс, якая кіруе Саюзам палякаў, які не прызнаецца ўладамі. Усе яны ў Ленінскім райаддзеле міліцыі.
Там жа знаходзяцца польскія дыпляматы. Як паведаміла Інэса Тодрык з Саюзу палякаў, у пастарунак прыбылі Генэральны консул Польшчы ў Горадні Анджэй Крэнтоўскі і ягоны намесьнік спадар Якубік. Іх спрабавалі не ўпусьціць, хаця спадар Крэнтоўскі паказваў сваю дыпляматычную картку. Як сказала Інэса, адбылася szarpanina — валтузьня, нікога з паплечнікаў спадарыні Борыс і Банцара не ўпусьцілі. Міліцыянта, які не пускаў іх, зваць Андрэй Сайко, ён — старшы лейтэнант.
А ўсё пачыналася так: Ігар Банцар пасьля працы пайшоў на аўтобусны прыпынак, і там яго затрымалі. Ён цяпер рэдагуе польскамоўны часопіс “Magazyn Polski na uchodzstwie”. Часопіс робяць людзі, блізкія да Саюзу палякаў, што не прызнаецца ўладамі.
Мікола Лемяноўскі з гарадзкога кіраўніцтва партыі БНФ працуе таксістам. Увечары ён патэлефанаваў мне, каб пацікавіцца — хто і як быў затрыманы ў горадзе. Я сказаў пра Банцара, нагадаў, што чатырох чалавек у Ленінскім судзе пакаралі арыштам.
Мы закончылі размову, і не прайшло дзьвюх хвілінаў, як да Міколы падышлі два міліцыянты, гэта было на чыгуначным вакзале. Міліцыянты селі да яго ў машыну і змусілі ехаць у пастарунак. Я патэлефанаваў яму, калі ён сядзеў ужо ў дзяжурнай частцы Ленінскага райаддзелу міліцыі. Лемяноўскі сказаў, што на яго складаюць пратакол, іранічна дадаў: за тое, што быццам бы лаяўся матам.
Мікола яшчэ сказаў, што там знаходзіцца Анжаліка Борыс. Было зразумела, што яна прыйшла, каб высьветліць, што зь Ігарам Банцарам. Я папрасіў пацікавіцца — ці ў яе ўсё нармальна. Яна адказала, што ўсё нармальна. Але неўзабаве зьявіліся зьвесткі, што спадарыню Борыс таксама затрымалі. Яна па тэлефоне пацьвердзіла гэта мне, сказала, што на яе складаюць пратакол. Цяпер стала вядома, што ў яе забралі пашпарт. А Інэса Тодрык сказала, што пра затрыманьне Анжалікі Борыс паведамілі прэм’ер-міністру Польшчы. А Мечыслаў Яскевіч з Саюзу палякаў, які таксама цяпер побач у пастарунку, сказаў, што нядаўна ім тэлефанаваў польскі амбасадар, бо ён ня мог дазваніцца да генэральнага консула Крэнтоўскага, які знаходзіцца ў Ленінскім райаддзеле міліцыі.