Віталь Сямашка, Крычаў, Магілёўская вобласьць Эфір 4 кастрычніка
Найстаражытнейшы на Магілёўшчыне 30-тысячны Крычаў сустрэў мяне, як і паўтара дзесяцігодзьдзя таму. Чыгунны Ленін у цэнтры паказваў рукой на праваслаўны храм Уваскрэсеньня Гасподняга.
Зірнуўшы ў кірунку ленінскай рукі, убачыў на храмавым уваходзе цыдулку зь вялізнымі літарамі й зусім сьвецкім зваротам да парафіянаў: “Абавязкова выключаць сотавыя тэлефоны”.
Затое ня ўбачыў зруйнаванай старажытнай вежы з чырвонай цэглы, што некалі стаяла побач. Пад эўрарамонтам схавалі муры крамы “Лямбард”, дзе былі намаляваныя сцэны з гісторыі гораду.
Гаворым пра зьмены далей зь вядомым тут краязнаўцам ды фотамастаком, 60-гадовым Валер’ем Бысавым.
Бысаў: “Крычаў расьцягнуўся на правым беразе ракі Сож на чатырнаццаць кілямэтраў, падзелены на тры раёны. У цэнтры жыве дзьве-тры тысячы і ўлада, якая фарбуе ўсё для сябе.
А вось ля чыгуначнага вакзалу, калі выходзіш на плошчу, дык лужына з такім водарам, што можна рыбу гадаваць. Гэта візытная картка Пракопава, старшыні райвыканкаму і яго намесьніка ў сацыяльных пытаньнях Сяргея Марозава.
Цэнтар павінен быць у мікрараёне “Камсамольскі”, дзе жыве дванаццаць тысяч і на Сажы, дзе сем тысяч насельнікаў. Але там няма прыбіральняў, лазьні, камбінату бытавых паслугаў...”
Спадар Бысаў нядаўна адкрыў крычаўскія Курапаты, што месьціліся пад памянёным храмам Уваскрэсеньня. Вось як гэта было.
Бысаў: “Калі пачалося будаўніцтва храму Ўваскрэсеньня (а там быў кінатэатар), у вялікай залі адкапалі косьці. Парэшткі сьвятароў, што тут бальшавікі пастралялі. Тады айцец Міхаіл мне сказаў: “Мы пад алтар усё закапалі, і хай усе маўчаць”.
Бабуля адна расказала мне, што быў мароз, калі ўсё гэта руйнавалі, гэта было ў 1930-я гады, і ў царкву сагналі людзей і закрылі. А пяцігадовы хлопчык у лапцях зьбег, пастукаў у акно: “Бабка, дай хлеба”. Сабралі хлеба, сала, і хлопчык панес у царкву. І ўсё…
Вось гэтыя парэшткі дагэтуль ляжаць пад алтаром. Крычаўская царква Ўваскрэсеньня фактычна стаіць на касьцях расстраляных сьвятароў. На касьцях стаіць і былы райкам партыі — рабочыя кідалі чарапы і косьці ў цэмэнт пад фундамэнт”.
Артыкул пра гэта Валеры Бысаў надрукаваў у адной з старэйшых у краіне незалежнай мясцовай газэце “Вольны горад”. Сёньня яна распаўсюджваецца ў трох раёнах Магілёўшчыны. Амаль за дзесяцігодзьдзе існаваньня выйшла дзьвесьце пяцьдзясят нумароў. Я прыехаў у Крычаў акурат на выхад юбілейнага.
Рэдактар, 42-гадовы Сяргей Няроўны, згадвае, як “Вольны горад” пачынаўся пасьля вядомага рэфэрэндуму 1996 году, які даў кіраўніку дзяржавы, як кажа Сяргей, “царскія паўнамоцтвы”.
Няроўны: “Паўстала пытаньне — як данесьці свае думкі, альтэрнатыўную інфармацыю да людзей? Гэта было штуршком да незалежнай газэты. Шмат у чым дапамагаў Віктар Івашкевіч: мы распаўсюджвалі тут яго “Рабочы”, наўзамен ён дапамагаў друкаваць “Вольны горад”.
Прыйшлі людзі, якія сталі пісаць больш прафэсійна, зьявіўся доступ да інтэрнэту, карэспандэнцкая сетка, шмат падпісчыкаў. Людзі проста званілі ў рэдакцыю, прапаноўвалі грошы”.
Сяргей згадвае пра рэпрэсіі супраць рэдакцыі ды пра найбольш вострыя публікацыі. Дарэчы, журналісты “Вольнага гораду” вельмі ўчэпістыя — узьнятую тэму могуць весьці месяцы.
Няроўны: “Напрыклад, на цяперашняга першага намесьніка старшыні райвыканкаму Марозава, калі яшчэ ён кіраваў школай, завялі крымінальную справу за падробку дакумэнтаў — кляснага часопісу. У “Вольным горадзе” нагадвалі пра гэта неаднойчы.
Было шмат рэпрэсіяў. У 2001 годзе офіс рэдакцыі штурмавалі, разьбівалі ўсё ломікамі, “фомкамі”. Канечне, ведаем, што “даглядалі” з КДБ, але як касталомы заўсёды былі міліцыянты. Усе кампутары адабралі, на нас завялі крымінальную справу — быццам за захоп міліцыянта. Было шмат штрафаў, нібыта за перавышэньне накладу.
Цяпер Лукашэнка заявіў пра тое, што раённыя дзяржаўныя газэты “недапрацоўваюць”, а недзяржаўнай прэсе дзяржава не перашкаджае. Чарговы раз падалі заяўку на згоду разьмясьціць “Вольны горад” на канкрэтны адрас. Вось і праверым уладу на “вашывасьць”.
У часе вандроўкі, бадай, увесь горад быў шакаваны гібельлю 20-гадовага крычаўца Аляксандра Шамрына.
Ён служыў у 72-м вучэбным цэнтры пад Барысавым, у“Пячах”. У той дзень займаўся на загад начальства зусім не вайсковай справай — бяліў падсобкі. Паводле афіцыйнай вэрсіі, аступіўшыся, упаў з вышыні больш як два з паловай мэтры на бэтонную падлогу. Ён памёр праз адзінаццаць дзён, так і не апрытомнеўшы.
Бацькі — 50-гадовы Аляксандар Аляксеевіч ды 48-гадовая спадарыня Людміла. Яны лічаць, што іх сын стаў ахвярай абыякавасьці вышэйшых вайскоўцаў да лёсу маладых ды дзедаўшчыны.
Мы сядзім у іх вялікім і яшчэ больш пустым пасьля сьмерці сына доме. Ля ўваходу — плякат Аляксандра Мілінкевіча. У залі — партрэт сына. Довады бацькоў не былі пачутыя ані ў судзе, ані ў кабінэтах вайсковага чыноўніцтва. Пытаюцца, ці дадуць слова на “Свабодзе”.
Спадарства: “Казалі, што са стэляжу ўпаў на бэтонную падлогу. Чаму ж рэбры зламаныя? Як можна зваліцца на падлогу, каб трапіць галавой да прычэпу, што стаяў убаку?.. Калі туды прыехалі, гаварылі, што ён нічога не рабіў, а на судзе сказалі, што стараслужачы прымусіў рабіць “фарбапульт”. Фактычна ж сьведак няма, як ён падаў…
І яшчэ. Адзеньня мы не знайшлі, хоць гэтым мусіла займацца сьледчы. У мэдроце сказалі, што яго забраў нейкі вайсковец. Не правяралі і адзеньня вайскоўцаў, што былі побач з сынам, — на наяўнасьць крыві, ці не разарваная…
Нам не спрабаваў ніхто нават даказаць, што сын памёр празь няшчасны выпадак. Нам паказалі сеі тамоў справы — у асноўным, перадрукаваная кніжка па тэхніцы бясьпекі…
Я лічу, што вінаватыя прапаршчыкі Баршчоў і Русаковіч, якіх не было, калі працавалі курсанты. Там старшы быў сьлесар — кінулі дзяцей. Стараслужачаму Саяну стала на судзе дрэнна — ня ведаў, якую вэрсію казаць.
Сьледчыя не зьвярнулі ўвагі на тое, што у майго пакойнага сына на левай руцэ зьбітая фалянга трэцяга пальца. Наша меркаваньне — там была бойка...”
Ці не таму, што зь “дзядамі” яшчэ служыць, маўчаць два маладыя таварышы Сашы пра тое, што адбылося насамрэч?! Аднак, паводле судова-мэдычнай экспэртызы, сьмерць наступіла пасьля ўзьдзеяньня цьвёрдых тупых прадметаў. На целе зафіксаваныя шматлікія пераломы.
Паводле звароту адваката Бялова ў пракуратуру, “наяўнасьць... пашкоджаньняў сьведчыць пра злачынства шляхам гвалтоўных дзеяньняў”. Не магу, каб не прагучалі й гэтыя словы спадарыні Шамрыной.
Шамрына: “Я, маці Сашы Шамрына, зьвяртаюся да ўсіх хлопцаў, што служылі з маім Сашам. Прашу, каб пазванілі, расказалі, што здарылася з нашым сынам. 57-957 наш тэлефон у Крычаве...”
* * *
Для эканомікі краіны важнае ўнітарнае прадпрыемства “Крычаўцэмэнташыфэр”. Дарэчы, найбольш буйное ды пасьпяховае ў выніках працы. Да канца году тут мусіць паўстаць тэхналягічная лінія магутнасьцю 500 тысяч тон цэмэнту на год.
Між іншым, вось які міні-агляд зрабіў мне спадар Мікалай Гердзій, які дзесяць гадоў працаваў намесьнікам старшыні Крычаўскага райвыканкаму.
Гердзій: “Сёньня нармальна працуе толькі “Крычаўцэмэнташыфэр”. Новая трэцяя печ дазволіць узьняць неяк эканоміку раёну, бо павялічацца чыгуначныя перавозкі, колькасьць працоўных да васьмідзесяці чалавек. Сярэдні заробак на цэмзаводзе 870 тысяч.
На заводзе гумавых вырабаў сытуацыя нестабільная. Кіраўніцтва груба ставіцца да рабацягаў — атрымліваюць мізэр, хоць шкодная хімічная прамысловасьць. На мясакамбінаце была тысяча чалавек, цяпер менш за сто пяцьдзясят”.
Мікалай Мікалаевіч зьяўляецца старшынём мясцовага Савету прадпрымальнікаў, колькасьць якіх дасягае амаль 1200 чалавек. Пакуль. Бо калі гаворка заходзіць пра сучасны стан дробнага бізнэсу, суразмоўца чухае патыліцу:
Гердзій: “Ідзе яўнае скарачэньне фэрмэрскіх гаспадарак і прыватных аўтатранспартных. Засталося адно ўнітарнае будаўнічае прадпрыемства “Імпульс”.
Прыняцьце 760-га ўказу прэзыдэнта, што патрабуе перарэгістрацыі індывідуальных прадпрымальнікаў ва ўнітарнае прадпрыемства, паводле экспэртаў, на 70% зьменшыць колькасьць тых, хто займаецца дробным бізнэсам. Застануцца адзінкі.
Да ўсяго апошнія пяць-шэсьць гадоў ідзе люмпэнізацыя ўлады на ўзроўні мясцовай вэртыкалі — прыходзяць людзі, здольныя выконваць загады зьверху, але ня здольныя прымаць адэкватных умовам мясцовасьці рашэньняў...”
Апошнія словы спадара Гердзія ўспомніў на будаўнічай пляцоўцы, дзе, паводле генпляну, у лютым будучага году мусіць паўстаць гарадзкі басэйн. На яго будаўніцтва выдаткавалі 3 мільярды рублёў, зь якіх засвоена толькі 300 мільёнаў.
Карціна, што ўбачыў, уражвала. Будаўніцтва ня тое што не пачалося — для пачатку не падвялі нават падземных камунікацыяў! Не было відаць і працоўных. На ўскраіне стаялі толькі бульдозэр ды экскаватар.
У маторах корпаліся кіроўцы Ігар Лук’янаў ды Іван Баршчоў зь мясцовага ПМК-113. Пытаюся, ці ёсьць шанцы паплаваць у лютым?
Кіроўцы: “Наўрад! Тут будаўнікоў няма... Фронту працы няма яшчэ... Чарназём пачалі здымаць, а трубаў няма. Ня будзе — будзем корпацца ў рухавіку... Фінансаваньня няма, менскія зьняліся, зьехалі...”
Крычаўскія вэртыкальнікі як падрадчыкаў запрасілі спэцыялістаў зь менскага таварыства дадатковай адказнасьці “Фарсэтбуд”, не парупіўшыся дазнацца, ці ёсьць у сваім горадзе адпаведная будаўнічая тэхніка. Хоць ня трэба быць спэцом, каб зразумець, што толькі перавезьці магутныя будаўнічыя краны — спаліць мільярды.
Красамоўная сытуацыя і з рэканструкцыяй тут буйнога помніка архітэктуры — палацу князя Пацёмкіна, дзе часта гасьцявала расейская імпэратрыца Кацярына ІІ.
Ізноў слова рэдактару незалежнай газэты “Вольны горад” Сяргею Няроўнаму:
Няроўны: “Тут цэлая інтрыга. Рэканструявалі больш за пятнаццаць гадоў. Улада ўкладала мізэрныя грошы, закрывала, нічога ня робячы, на пэўны час. Дажджы, стыхіі даводзілі палац да таго, што ізноў станавіўся, як раней.
І вось, нарэшце, далі столькі грошай, каб ён меў першапачатковы выгляд. Незалежныя спэцыялісты бачылі, што рэканструююць не паводле старажытнай мэтодыкі. У старажытных будаўнікоў былі свае рэцэпты, цэгла, рошчыны — вытрымлівалі пэўны час.
Будуюць людзі, якія гэтага ня ведаюць. Будаўнікі ня крычаўскія і не адказваюць, што будзе з палацам празь пяць гадоў. Можа, пад дажджамі, ветрам пачне ўсё разбурацца, і зноў давядзецца рэканструяваць...”
Крычаўцы не давяраюць мясцовай уладзе, цьвердзіць памянёны спадар Бысаў. Ён апавядае пра свайго ката Фунціка.
Бысаў: “Купіў у фірмовай краме мясакамбінату чайную кілбасу. Прыйшоў, як звычайна, кінуў кату. Кот — дэгустатар. Ну ён зьеў крыху і за ноч ледзь ня здох. А расейскіх сасісак, катлетаў кот увогуле ня есьць. Спачатку кату даем, тады самі...”
Перад ад’ездам сядзім зь Сяргеем Няроўным у рэдакцыі “Вольнага гораду”. Яна месьціцца, дарэчы, у прыватным доме выдаўца — 68-гадовага Ўладзімера Кудраўцава. Ён сябар Партыі БНФ ад пачатку існаваньня Фронту. Уладзімер далучаецца да гаманы пра будучыню. А спадзяваньні ў маіх калегаў не прынагодныя — трывалыя.
Няроўны: “Усё ж такі апошнія паўгоду ў думках людзей штосьці пачало мяняца. Рэзка ўзрос попыт на “Вольны горад”. Калі раней шмат людзей успрымала мяне варожа — “А, прыйшоў гэты подлы бэнээфавец”, дык цяпер паважліва: “Сяргей, дай пачытаць, ці няма чаго сьвежага?”
Людзі не задаволеныя, што ў дзяржаўных газэтах, ТБ гаворыцца, хочуць ведаць альтэрнатыву. Перамены калі пачынаюцца? Калі ў думках людзей штосьці мяняецца. За гэтым нейкае дзеяньне павінна наступіць, і тады — перамены. Крычаў стане вольным горадам”.
Карэспандэнт: “Дзядзька Валодзя, зьбіраецеся дажыць да зьмены рэжыму?”
Кудраўцаў: “Я пакляўся жыць сто гадоў і адзін дзень. Таму дачакаюся таго часу, калі зьнікне гэты рэжым. Жыве Беларусь!”