Віталь Цыганкоў, Менск 10 кастрычніка адбудзецца першае паседжаньне Рады эўрапейскай інтэграцыі. Гэта новая структура, якая ствараецца на ініцыятыву руху “За свабоду”, куды ўвойдуць грамадзкія дзеячы, палітыкі, экспэрты, што дэкляруюць сваю прыхільнасьць ідэі эўрапейскага выбару Беларусі. Што азначае эўрапейскі выбар, як выглядае эўрапейская пэрспэктыва Беларусі? Пра гэта Віталь Цыганкоў гутарыць з адным з удзельнікаў Рады філёзафам Алесем Анціпенкам.
Цыганкоў: “Стваральнікі Рады заяўляюць, што галоўнай задачай гэтага органу будзе выпрацоўка стратэгічнага бачаньня эўрапейскай інтэграцыі Беларусі, вызначэньне канкрэтных палітычных, эканамічных, інстытуцыйных, заканадаўчых ды інфармацыйных дзеяньняў, неабходных для ўсталяваньня эўрапейскіх стандартаў і падрыхтоўкі Беларусі да сяброўства ў Эўразьвязе. Як адзін з тых людзей, якія згадзіліся ўвайсьці ў гэтую Раду, як Вы бачыце эўрапейскую пэрспэктыву Беларусі?”
Анціпенка: “Я думаю, гэта магчыма. Я спадзяюся і веру, што Беларусь калісьці стане чальцом Эўразьвязу. Гэта можа адбыцца пры дзьвюх умовах – па-першае, калі мы будзем мець моцную грамадзянскую супольнасьць, і, па-другое, калі будзем мець ясную візію, шэраг альтэрнатыўных праектаў, датычных беларускай сытуацыі, эканамічных сцэнароў і гэтак далей. Пры выкананьні гэтых умоваў мы можам стаць сябрамі Эўразьвязу нават у пэрспэктыве 15 гадоў”.
Цыганкоў: “Відавочна, прыхільнікаў Эўрапейскага шляху ў Беларусі болей, чым тых людзей, якія адкрыта пра гэта заяўляюць. Адны пабойваюцца, ведаючы афіцыйнае стаўленьне да гэтага, іншыя сумняюцца. І галоўнае пытаньне, якое яны вылучаюць: “А хто нас там чакае?” Як бы Вы на яго адказалі?”
Анціпенка: “Я, можа, і расчарую эўрааптымістаў, калі адкажу, што нас ніхто не чакае. Але калі мы пабудуем эканамічную, сацыяльную і палітычную сыстэму, якая адпавядае ўсім сучасным дэмакратычным стандартам, то мы самым натуральным чанам станем сябрам Эўразьвязу. Бо калі мы не гатовыя, то нас ніхто не чакае ў Эўропе.
Праблема толькі ў нас. У тым, ці сапраўды мы хочам жыць так, як жывуць эўрапейцы. Ці хочам мы мець свабоду, свабоду прадпрымальніцтва, мець адказны ўрад, быць свабоднымі грамадзянамі. Калі мы адкажам станоўча, тады і станем часткай Эўразьвязу”.
Цыганкоў: “Калі кажуць “ніхто нас не чакае”, то ў мяне ўзьнікае пытаньне: “А хто чакае кітайскія ці карэйскія тавары на заходніх рынках?” Яны туды прадзіраюцца, праломваюцца. Гэтак трэба сябе паводзіць?”
Анціпенка: “Вядома ж. Сьвята жыцьця мы самі мусім ствараць”