На кватэры Аляксандра Атрошчанкава ператрус

Любоў Лунёва, Менск Супрацоўнікі міліцыі праз вакно ўварваліся ў кватэру Аляксандра Атрошчанкава, якая знаходзіцца на другім паверсе жылога дома на Гарадзкім валу ў Менску.
Міліцыянты адмовіліся назваць свае прозьвішчы і паказаць службовыя пасьведчаньні. Яны запатрабавалі, каб Аляксандр, актывіст моладзевага дэмакратычнага руху, аддаў усе матэрыялы, зьвязаныя з падрыхтоўкай да “Эўрапейскага маршу”.

Пазьней у кватэру прыбылі апэратыўнікі ў цывільным, якія зацікавіліся кампутарамі і паперамі. Працягваецца ператрус.