Валер Каліноўскі, Прага Сёньня Менскі гарвыканкам разаслаў заяўнікам прызначанага на 14 кастрычніка Эўрапейскага маршу свой адказ. Маніфэстацыя дазволеная.
Падрабязнасьці адказу Віктар Івашкевіч трымае ў сакрэце да заўтра, каб абмеркаваць іх зь іншымі сябрамі аргкамітэту і заяўнікамі акцыі апазыцыі, якія сёньня ўначы маюць прыбыць з замежных камандзіровак.
"Мы абмяркуем рашэньне выканкама і магчымыя нашыя паводзіны ў сувязі зь ім ды выкажам сваю пазыцыю заўтра на прэсавай канфэрэнцыі. У любым выпадку Эўрапейскі марш адбудзецца. І магу сказаць, што некаторыя дыпляматычныя прадстаўнікі эўрапейскіх краін у Менску выступяць на мітынгу".
Адказ арганізатарам Эўрапейскага маршу Менгарвыканкам дасьць заўтра, 08.10.2007 Менгарвыканкам пакуль не прыняў рашэньня пра “Эўрапейскі марш”, 08.10.2007 А.Саньнікаў: “У Эўропе чакаюць пазытыўнага сыгналу”, 08.10.2007