Ганна Соўсь, Курапаты Сябры грамадзкага камітэту дзеля ўшанаваньня памяці ахвяраў сталінскіх рэпрэсій перарабілі закладны курапацкі камень у памятны знак.
У 1989 годзе на камені была ўсталяваная шыльда, на якой было напісана, што ў адпаведнасьці з пастановай Савету міністраў у гэтым лясным масіве будзе ўзьведзены помнік ахвярам рэпрэсій.
Гэтую шыльду ў 2005 годзе скралі з каменя невядомыя вандалы. Сябры грамадзкага камітэту дзеля ўшанаваньня памяці ахвяраў сталінскіх рэпрэсій сёлета аднавілі шыльду і ў мінулыя выходныя ўсталявалі яе на задняй частцы каменя. А сьпераду выбілі словы “Ахвярам сталінізму”.
На закладным камені цяпер нанесеныя і выявы сьвятых. Мяркуецца, што на сваю ініцыятыву гэта зрабіў мастак Анатоль Кузьняцоў. Ён намаляваў выявы сьвятых і на іншых курапацкіх камянях.
Курапаты: паламалі галоўны крыж, які некалі прынесьлі ва ўрочышча ад будынку КДБ (Слайд-рэпартаж), 8.10.2007 А.Марачкін абнавіў каплічку ў Курапацкім лесе, 5.10.2007
martyraloh.org