Цытаты дня – 8 кастрычніка

Радыё Свабода .


“Гэта своеасаблівы мікрадыялёг, даўно такога не было. І трэба ацаніць пазытыўна. Улады выклалі сваю прапанову, мы выклалі сваю. Рашэньне з абодвух бакоў пакуль не прынятае. Рашэньне Менгарвыканкаму будзе прынятае заўтра. Мы спадзяемся, што здаровы сэнс і ўлік усіх акалічнасьцяў, а таксама ўлік таго, наколькі важная гэтая падзея для іміджу Беларусі, ва ўладных калідорах пераможа. І мы атрымаем разумнае і рэальна прымальнае для нас рашэньне. Мы сёньня выступілі з кампраміснай прапановай збору побач з Кастрычніцкай плошчай. Калі яна такая сьвятарная карова, тады можна зьбірацца ў сквэры Янкі Купалы, што дазволіць лёгка адвесьці людзей. Мы лічым, што праход па маршруце Янкі Купалы — Акадэмія навук — годны праход, і гэтая лякалізацыя вартая значнасьці падзеі”.



Старшыня Партыі БНФ Вінцук Вячорка – пра перамовы ў Менскім гарвыканкаме наконт правядзеньня “Эўрапейскага маршу”



“Цяпер можна прагназаваць, што з такім жа посьпехам гэтых юнакоў можна дыскрэдытаваць паводле іншых крытэраў — ня толькі ў праве на стварэньне арганізацыі, але і ў праве на адукацыю, на справядлівы суд, на правядзеньне сходаў і гэтак далей”.



Юрыст Юры Чавусаў – пра рашэньне Вярхоўнага Суду Беларусі не задаволіць касацыйнай скаргі на рашэньне Менскага гарадзкога суду адносна рэгістрацыі “Маладога фронту”.