Валер Карбалевіч, Менск Новая перадача сэрыі “Экспэртыза Свабоды”. Удзельнікі: журналістка газэты “Белорусы и рынок” Тацяна Манёнак і эканаміст Міхал Залескі.
Апошнія камэрцыйныя ўгоды беларускіх уладаў з замежнымі бізнэсоўцамі экспэрты лічаць сумнеўнымі. Чаму ўлады хаваюць ад грамадзтва гэтыя праекты? Ці існуюць у працэсе прыватызацыі шэрыя схемы?
Чаму Беларусь пачала адчыняць дзьверы для замежнага капіталу?
Валер Карбалевіч: “Апошні час Беларусь усё шырэй расчыняе дзьверы для замежнага капіталу. Амаль кожны тыдзень Лукашэнка прымае бізнэсоўцаў зь іншых краінаў. Урад і суб’екты гаспадараньня актыўна бяруць замежныя крэдыты.
Беларусь нарэшце атрымала сувэрэнны краінавы рэйтынг. Пачаўся продаж як асобных прадпрыемстваў, дзяржаўных пакетаў акцыяў, так і банкаў замежным кампаніям. Ці можна лічыць гэта пачаткам нейкіх важных працэсаў, якія вядуць да зьмены сацыяльна-эканамічнай мадэлі?”
Тацяна Манёнак: “Працэс прыватызацыі пачаўся, алё ён мае вымушаны характар. Эканамічная сытуацыя прымушае ўлады рабіць крокі дзеля прыцягненьня замежных інвэстыцыяў. Што тычыцца крэдытаў, то іх жа трэба будзе вяртаць. Любая краіна больш зацікаўленая ў простых інвэстыцыях, якія прыносяць ня толькі грошы, але і тэхналёгіі, і сучасны мэнэджмэнт.
Лукашэнка абяцаў, што гэта будзе працэс празрысты, канкурэнтны. Але адбываецца наадварот — непразрыста. З аднаго боку, нібыта пачынаецца прыватызацыя, а зь іншага боку, бізнэс-клімат у краіне пагаршаецца”.
Карбалевіч: “Спадарыня Манёнак сказала, што прыватызацыя мае вымушаны характар. Але, мусіць, для эканомікі ня так ужо важна, зь якіх матываў кіраўніцтва пачало гэты працэс — ці то з палітычных, ідэалягічных прынцыпаў, ці то з эканамічных праблемаў. Можа, галоўнае — вынік?”
Міхал Залескі: “Калі жолуд прарос, то дрэва будзе. Іншае пытаньне — роўнае ці крывое. А гэта ўжо залежыць ад атачэньня, у якім яно будзе расьці.
Пачынаецца працэс прыватызацыі. Намэнклятура, як і ў час СССР, мае больш магчымасьцяў удзельнічаць у гэтым працэсе. Пачынаюцца пошукі кулюарных спосабаў прыватызацыі”.
Чаму ўлады хаваюць ад грамадзтва прыватызацыйныя праекты?
Карбалевіч: “Сапраўды, гэты працэс прыватызацыі, якія шмат хто з экспэртаў і журналістаў называюць “намэнклятурнай”, адбываецца не празрыста, паводле нейкіх сумнеўных схемаў.
Напрыклад, продаж прадпрыемства “Мотавэля”, дзяржаўнага пакету акцыі кампаніі “Velcom”, пагадненьне з расейскай кампаніяй “Ітэра” на будаўніцтва “Менск-сіці” адбыўся бяз конкурсу.
Цяпер высьвятляецца, што кіпрыйская кампанія, якая купіла акцыі “Velcom”, перапрадала іх аўстрыйскай кампаніі, зразумела, даражэй — і Інакш няма сэнсу ў такой зьдзелцы.
Вялікі ажыятаж у незалежных мэдыях выклікалі дамова аб перапрацоўцы бурага вугалю і сланцаў, якую заключылі з кампаніяй “Polar Stars Ggroup S. A.”, — яна зарэгістраваная ў Люксэмбургу і мае сумнеўную рэпутацыю.
І вось нарэшце таемная сустрэча Аляксандра Лукашэнкі з расейскім алігархам Абрамовічам. Якія прычыны такой непразрыстасьці?”
Манёнак: “Прычыны ў створаных умовах. Усе зьдзелкі ў Беларусі больш як на 10 тысяч базавых велічыняў (каля 70 тысяч даляраў) могуць ажыцьцяўляцца толькі з дазволу кіраўніка дзяржавы. Ён у сваіх дзеяньнях бемкантрольны.
Калісьці Лукашэнка вылучыў дваццаць дзьве ўмовы прыватызацыі. Чаму яны не выконваюцца? Чаму маўчаць дэпутаты, дзяржаўныя мэдыі?
Вось гэты продаж дзяржаўнага пакету акцыі кампаніі “Velcom” пакуль не пракамэнтаваў ніхто зь дзяржаўных чыноўнікаў. Гэта выклікае шмат пытаньняў і падазрэньняў. Мусіць, уладам тэрмінова спатрэбіліся грошы, каб расплаціцца з Расеяй за газ. Таму так хутка і прадалі.
Таксама ціха прадалі прадпрыемства “Мотавэля”. Яно было нацыялізаванае дзяржавай, але цяпер прададзенае. Мусіць, улады ня хочуць паказваць, што яны ня здолелі даць рады гэтаму заводу, паказалі сваю неэфэктыўнасьць. Таму і не акцэнтуюць на гэтым увагі”.
Залескі: “Людзі, якія ажыцьцяўляюць гэтыя зьдзелкі, запанелі, адарваліся ад народу.
Калі казаць пра продаж дзяржаўнага пакету акцыі кампаніі “Velcom”, то ўзьнікае пытаньне. Калі адзін купіў і прадаў другому, то хто быў зацікаўлены ў атрыманьні розьніцы? Мусіць, адказу мы ніколі не даведаемся. Калі мы хочам распрацоўваць радовішчы бурага вугалю і сланцу, то трэба было запрасіць самыя вядомыя ў сьвеце кампаніі ў гэтай сфэры, абвясьціць тэндар і выбраць тую структуру, якая прапаноўвае лепшыя ўмовы. А выбралі фірму, пра якую мала хто ведае”.
Ці існуюць у працэсе прыватызацыі шэрыя схемы?
Карбалевіч: “Калі ўлады хаваюць камэрцыйныя ўгоды зь дзяржаўнай уласнасьцю, відаць, ёсьць што хаваць. Мо існуюць нейкія шэрыя схемы?
У прыватнасьці, у інтэрнэце выказваюць вэрсіі, што капіталы, да якіх маюць дачыненьне высокія чыноўнікі, вывелі зь Беларусі, а потым праз падстаўныя фірмы яны вяртаюцца ў краіну і скупляюць тут дзяржпрадпрыемствы. Наколькі рэальныя такія падазрэньні?”
Манёнак: “Чаму не пайшла ў нас чэкавая прыватызацыя? Таму што мог пачацца працэс прыватызацыі, не падкантрольны ўладам. І тады ўлады ўсё спынілі, ліквідавалі інвэстыцыйныя спэцфонды.
Беларускім бізнэсоўцам не дадуць назапасіць значнага капіталу. Таму няма свайго бізнэсу, даводзіцца шукаць грошы за мяжой”.
Карбалевіч: “Спадарыня Манёнак, вы ня верыце ў тое, што існуюць беларускія мільярдэры? Вось на сайтах зьяўляюцца сьпісы такіх людзей, найперш чыноўнікаў, вялікія лічбы іх капіталу. Вы не давяраеце гэтай інфармацыі?”
Манёнак: “Можна ўявіць, што такія людзі ёсьць. Але гэта азначае, што бізнэс заганяецца ў цень, у краіне створаная непразрыстая сыстэма вядзеньня прадпрымальніцтва”.
Залескі: “Цалкам магчыма, што існаваньне такіх схемаў. У Беларусі людзі будуць вялікія дамы коштам ад паўмільёна даляраў і вышэй. Прыкіньце, якога маштабу павінна быць дзейнасьць, каб пабудаваць такі домік. Так што багатыя людзі ў нас ёсьць.
Вось прылятаў Абрамовіч. Ён зарабляе 7 мільёнаў даляраў на дзень. “Мотавэля” ён купіў бы за некалькі дзённых даходаў. Яго цікавяць у Беларусі альбо стратэгічныя кірункі, альбо стратэгічная пляцоўка для разьмяшчэньня грошай”.
Карбалевіч: “Такім чынам, ва ўмовах палітычнай закрытасьці, адсутнасьці грамадзкага кантролю за ўладай існуе вялікая верагоднасьць таго, што прыватызацыя набудзе характар намэнклятурнай “прыхватызацыі”.
Чаму Беларусь пачала адчыняць дзьверы для замежнага капіталу?
Валер Карбалевіч: “Апошні час Беларусь усё шырэй расчыняе дзьверы для замежнага капіталу. Амаль кожны тыдзень Лукашэнка прымае бізнэсоўцаў зь іншых краінаў. Урад і суб’екты гаспадараньня актыўна бяруць замежныя крэдыты.
Беларусь нарэшце атрымала сувэрэнны краінавы рэйтынг. Пачаўся продаж як асобных прадпрыемстваў, дзяржаўных пакетаў акцыяў, так і банкаў замежным кампаніям. Ці можна лічыць гэта пачаткам нейкіх важных працэсаў, якія вядуць да зьмены сацыяльна-эканамічнай мадэлі?”
Тацяна Манёнак: “Працэс прыватызацыі пачаўся, алё ён мае вымушаны характар. Эканамічная сытуацыя прымушае ўлады рабіць крокі дзеля прыцягненьня замежных інвэстыцыяў.
Лукашэнка абяцаў, што гэта будзе працэс празрысты, канкурэнтны. Але адбываецца наадварот — непразрыста. З аднаго боку, нібыта пачынаецца прыватызацыя, а зь іншага боку, бізнэс-клімат у краіне пагаршаецца”.
Карбалевіч: “Спадарыня Манёнак сказала, што прыватызацыя мае вымушаны характар. Але, мусіць, для эканомікі ня так ужо важна, зь якіх матываў кіраўніцтва пачало гэты працэс — ці то з палітычных, ідэалягічных прынцыпаў, ці то з эканамічных праблемаў. Можа, галоўнае — вынік?”
Міхал Залескі: “Калі жолуд прарос, то дрэва будзе. Іншае пытаньне — роўнае ці крывое. А гэта ўжо залежыць ад атачэньня, у якім яно будзе расьці.
Пачынаецца працэс прыватызацыі. Намэнклятура, як і ў час СССР, мае больш магчымасьцяў удзельнічаць у гэтым працэсе. Пачынаюцца пошукі кулюарных спосабаў прыватызацыі”.
Чаму ўлады хаваюць ад грамадзтва прыватызацыйныя праекты?
Карбалевіч: “Сапраўды, гэты працэс прыватызацыі, якія шмат хто з экспэртаў і журналістаў называюць “намэнклятурнай”, адбываецца не празрыста, паводле нейкіх сумнеўных схемаў.
Напрыклад, продаж прадпрыемства “Мотавэля”, дзяржаўнага пакету акцыі кампаніі “Velcom”, пагадненьне з расейскай кампаніяй “Ітэра” на будаўніцтва “Менск-сіці” адбыўся бяз конкурсу.
Цяпер высьвятляецца, што кіпрыйская кампанія, якая купіла акцыі “Velcom”, перапрадала іх аўстрыйскай кампаніі, зразумела, даражэй — і Інакш няма сэнсу ў такой зьдзелцы.
Вялікі ажыятаж у незалежных мэдыях выклікалі дамова аб перапрацоўцы бурага вугалю і сланцаў, якую заключылі з кампаніяй “Polar Stars Ggroup S. A.”, — яна зарэгістраваная ў Люксэмбургу і мае сумнеўную рэпутацыю.
І вось нарэшце таемная сустрэча Аляксандра Лукашэнкі з расейскім алігархам Абрамовічам. Якія прычыны такой непразрыстасьці?”
Манёнак: “Прычыны ў створаных умовах. Усе зьдзелкі ў Беларусі больш як на 10 тысяч базавых велічыняў (каля 70 тысяч даляраў) могуць ажыцьцяўляцца толькі з дазволу кіраўніка дзяржавы. Ён у сваіх дзеяньнях бемкантрольны.
Калісьці Лукашэнка вылучыў дваццаць дзьве ўмовы прыватызацыі. Чаму яны не выконваюцца? Чаму маўчаць дэпутаты, дзяржаўныя мэдыі?
Вось гэты продаж дзяржаўнага пакету акцыі кампаніі “Velcom” пакуль не пракамэнтаваў ніхто зь дзяржаўных чыноўнікаў. Гэта выклікае шмат пытаньняў і падазрэньняў. Мусіць, уладам тэрмінова спатрэбіліся грошы, каб расплаціцца з Расеяй за газ. Таму так хутка і прадалі.
Таксама ціха прадалі прадпрыемства “Мотавэля”. Яно было нацыялізаванае дзяржавай, але цяпер прададзенае. Мусіць, улады ня хочуць паказваць, што яны ня здолелі даць рады гэтаму заводу, паказалі сваю неэфэктыўнасьць. Таму і не акцэнтуюць на гэтым увагі”.
Залескі: “Людзі, якія ажыцьцяўляюць гэтыя зьдзелкі, запанелі, адарваліся ад народу.
Калі казаць пра продаж дзяржаўнага пакету акцыі кампаніі “Velcom”, то ўзьнікае пытаньне. Калі адзін купіў і прадаў другому, то хто быў зацікаўлены ў атрыманьні розьніцы? Мусіць, адказу мы ніколі не даведаемся.