Аляксандар Уліцёнак, Менск На гэтым тыдні грамадзкім рэдактарам Радыё Свабода будзе 26-гадовы гамяльчук Сяргей Сямёнаў. Напрыканцы мінулага тыдня суд Цэнтральнага раёну Гомеля разглядаў ужо другую адміністрацыйную справу маладзёна за патрабаваньне ім пры перасячэньні мяжы беларускамоўнага блянку мытнай дэклярацыі. Гэта атрымала такі гучны грамадзкі рэзананс, што старшыня Канстытуцыйнага суду і намесьнік старшыні Вярхоўнага суду выказаліся ў падтрымку Сяргея Сямёнава. Цяпер дэклярацыі можна запаўняць і па-беларуску. Наш карэспандэнт гутарыць з чарговым грамадзкім рэдактарам Свабоды.
Уліцёнак: “Сяргей, дзе вы вучыліся?”
Сямёнаў: “У Беларускім дзяржаўным унівэрсытэце транспарту”.
Уліцёнак: “Колькі курсаў закончылі?”
Сямёнаў: “Тры зь перапынкамі – цяпер давучваюся ва Ўкраіне”
Уліцёнак: “Чаму вы так захварэлі на Беларушчыну?”
Сямёнаў: “Амаль усе дзяржаўныя ўстановы ўсю дакумэнтацыю вядуць па-руску. На беларускай мове няма ніводнага ВНУ, нават школ зусім мала. А ўсё гэта, на мой погляд, таму, што ў законе аб дзяржаўных мовах напісана: альбо на расейскай, альбо на беларускай… Я быў бы вельмі задаволены, каб зьявілася наступная формула: уся дакумэнтацыя робіцца на беларускай і расейскай мовах. Цяпер жа склалася так, што ў дзяржаўнай установе беларусы ня могуць размаўляць па-беларуску, у навучальных – таксама. Бо ў лепшым выпадку скажуць: “Мы вас не разумеем!”, а ў горшым абсякуць: “Разговаривайте на нормальном языке!” Так быць не павінна”.
Уліцёнак: “Па ідэі ва ўлады ёсьць дасье на вас – ну, гэткі партрэт чарговага “палітычнага адмарозка”. Ёсьць нейкія здагадкі, што за злачынствы інкрымінавалі вам “пільныя таварышы”?
Сямёнаў: “Напэўна, я пакрыўдзіў дзяржаву сваёй грамадзкай пазыцыяй”.
Уліцёнак: “І ў чым гэта выяўлялася?”
Сямёнаў: “Звычайна я адстойваю свае правы. Любыя!”
Уліцёнак: “За гэткае правалюбства давялося расплачвацца?”
Сямёнаў: “Сядзеў чатыры разы, агулам – 35 сутак”.