Купалаўскія “Прымакі” — прэм’ера на гарадзенскай сцэне

Сяргей Астраўцоў, Горадня Гарадзенскі драматычны тэатар распачаў свой чарговы — 61-ы сэзон спэктаклем на беларускай мове. У мінулыя выходныя два дні запар у якасьці прэ’еры паказвалі “Прымакоў” Янкі Купалы. Заля была поўная, а сярод гледачоў — шмат моладзі.
На гарадзенскай сцэне п’есу клясыка беларускай літаратуры паставіў менскі рэжысэр Аляксандар Гарцуеў. Спэктакль будзе паказаны зноўку ў апошні дзень кастрычніка.