Падрыхтаваў Зьміцер Падбярэскі Пра што пісалі беларускія газэты 8 кастрычніка ў розныя гады.
“Красноармейская правда” ў 1927 годзе зьмясьціла такую абвестку: “Упраўленьне тэлефоннай сеткі ад 21 чэрвеня 1927 г. аказвае абанэнтам новы від паслугаў — “Абслугоўваньне абанэнтаў, якія адсутнічаюць”. Абанэнт, які пакінуў кватэру, паведамляе пра гэта на станцыю і называе час, калі ён вернецца, альбо месца, дзе яго можна знайсьці. Гэтыя зьвесткі станцыя паведамляе асобам, якія выклікаюць абанэнта, які адсутнічае. Першы час працягласьць паслугі ахопіць 6 гадзінаў (на адно даручэньне) за плату 5 кап. у гадзіну пры мінімуме 10 кап.”.
З нагоды прыняцьця новай Канстытуцыі СССР “Вечерний Минск” у 1977 годзе піша: “Гістарычнай падзеяй уваходзіць гэты дзень у біяграфію краіны. І сымбалічна, што выдатная падзея адбылася напярэдадні самага вялікага і сьветлага сьвята савецкіх людзей — юбілею Вялікага Кастрычніка. У мандатах, якія ўзьняліся ў Крамлі за Канстытуцыю СССР, быццам бачыўся водбліск мэталу, што гарыць у мартэнах, чулася гучная песьня бамаўскіх рэек, адчуваўся водар налітага хлебнага коласу. Сёньня ўсе грамадзяне Краіны Саветаў кажуць: “Так, гэта наша Канстытуцыя. Мы галасуем — за!”
“Народная воля” ў 1997 годзе паведамляе пра забойства ў Магілёве Яўгена Мікалуцкага: “Яўген Пятровіч Мікалуцкі памёр на месцы ад шматлікіх цялесных пашкоджаньняў. Удава забітага атрымала сур’ёзныя раненьні й дастаўленая ў рэанімацыю... У першай палове дня ў панядзелак існавалі дзьве вэрсіі і прычыны выбуху. Фігуравала бомба скіраванага дзеяньня, аднак пры гэтым згадвалі й артылерыйскі снарад 1903 году, які зьберагаецца ў кватэры. Трагедыю спэцыялісты трактавалі таксама падвойна: ці як наўмыснае забойства, ці як тэрарыстычны акт”.