Алесь Дашчынскі, Менск Сёньня падчас імшы ў менскім касьцёле сьвятых Сымона і Алены пробашч, ксёндз-магістар Уладзіслаў Завальнюк заклікаў вернікаў зьвярнуцца да мясцовых уладаў з просьбай далучыць касьцёл да будучай вуліцы Эдварда Вайніловіча.
Нядаўна з прапановы ксяндза Уладзіслава Завальнюка менскія ўлады прынялі рашэньне перайменаваць вуліцу Бэрсана, якая знаходзіцца побач з касьцёлам, у вуліцу Эдварда Вайніловіча.
Эдвард Вайніловіч – вядомы пры канцы ХІХ – на пачатку ХХ стагодзьдзя абшарнік і мэцэнат, які падтрымліваў беларускі незалежніцкі рух, 11 чэрвеня мінулага году быў перапахаваны ў менскім касьцёле сьвятых Сымона й Алены. За свае грошы Вайніловіч пабудаваў у Менску гэты касьцёл у 1910 годзе.
У выніку рашэньня ўладаў Чырвоны касьцёл застаўся на вуліцы Савецкай, 15.
Ксёндз Уладзіслаў Завальнюк сказаў, зьвяртаючыся да вернікаў:
“Дакумэнту пакуль на руках у нас няма. Але я раюся з вамі. Неяк не выпадае, каб касьцёл быў на вуліцы Савецкай,15. Ці не варта каб касьцёл меў адрэсу Эдварда Вайніловіча, №1. І каб уніз ішла гэтая вуліца, як ішла вуліца Бэрсана.
Я думаў, што будзе Савецкая перайменавана ў вуліцу Вайніловіча. Але раз так, тады давайце зноў напішам у гарвыканкам. У нас касьцёлы – у ЖЭСах. А ў касьцёлах – музэй, архіў. Усё навыварат. Дык каб ня выйшла так, каб вуліца Вайніловіча была паблізу, а касьцёл, які ён пабудаваў, застаўся на Савецкай. Неяк ня так. Тады, калі вы жадаеце, зьвяртайцеся.
Дай Божа, каб наша сьвятыня была №1 на вуліцы Вайніловіча”.